Меркаванні7272

Чаканне ў маўчанні

Беларуская ідэалогія пажынае свае вынікі — людзі не цікавяцца нічым. Піша Руслан Равяка.

Сёлетнія парламенцкія выбары праходзяць незаўважна. Амаль нябачныя апазіцыйныя палітыкі ды грамадскія актывісты, якія ідуць на выбары. Не дзейнічаюць і тыя, хто агітуе за байкот. Нядзейныя кандыдаты ад уладаў, якія ведаюць, што ўжо перамаглі. Пасіўныя і выбаркамы, якія ўжо ўпэўнена «прагназуюць лічбы будучыні». Нядзейны таксама і электарат, якому нічога нецікава і які ведае наперад, што і хто на гэтых выбарах будзе рабіць.

Усё гэта вельмі розніцца ад нашых суседзяў. Летась меў шчасце назіраць, як адбываюцца парламенцкія выбары ў Польшчы.

Здзівіла тады тое, што простыя палякі вельмі ўпэўнена, цвяроза і аргументавана тлумачылі свой выбар. Тут амаль кожны мае свае погляды на жыццё і палітыку.
Што найбольш кідалася ў вочы: людзі не баяцца выказваць свае думкі ўслых і ахвотна ідуць на кантакт, каб патлумачыць сваю пазіцыю. Так, адзін таксіст прызнаўся, што падтрымае мільянера-папуліста Палікота, бо той легалізуе марыхуану, а гэта прыцягне ў Польшчу шмат новых турыстаў і грошай: «Галандыя ўжо шмат часу жыве так, і нічога».

У Беларусі ж, падаецца, людзі перасталі думаць.
Летась, працуючы ў баранавіцкай газеце, рабіў шмат апытанняў на вуліцах. З сумам адзначыў, што большасць жыхароў краіны не могуць звязаць нават некалькіх словаў. І гэта тыя, хто згаджаецца адказаць на простае пытанне. Большасць жа наогул адмаўляецца пра нешта гаварыць.

Гледзячы па тэлевізары Задорнава, мы смяёмся з дурных амерыканцаў, якія з-за сваёй заможнасці нічога не кемяць. Але ж беларусы дурнеюць на вачах, пры тым не маючы нават дабрабыту як у сваіх суседзяў.

Беларуская ідэалогія пажынае свае вынікі — людзі не цікавяцца нічым.
Закон «чарка, шкварка, іншамарка» стаўся галоўным сімвалам сучаснай беларускай нацыі. Акрамя тэлевізара і серыялаў, людзі абыякавыя да ўсяго, што адбываецца. «Галасуй не галасуй, усё адно палучыш…» — вось стаўленне электарату да выбараў. Хаця большасць і ведае, як у нас лічаць галасы, але мяняць нешта тая большасць зусім не збіраецца. Ніхто нават і не напружваецца, бо, «відаць, так і трэба».

Самастойна думаць і нешта рабіць народ развучыўся, бо ад гэтых думак адны праблемы. Усе прывыклі нечага чакаць.
На працы чакаюць загаду начальства і магчымасці нешта скрасці, маладыя сем’і чакаюць кватэры па танным крэдыце. Апазіцыя чакае на дапамогу Захаду. Спадзяёмся, што Лукашэнка знойдзе грошы, а паўсталыя праблемы вырашацца самі сабой. Чакаем на Расею, Мытны саюз, ЗША, кітайскіх бізнэсоўцаў, вяртанне гастарбайтараў, танныя візы ў Еўрасаюз…

Так у чаканні і праходзіць наша жыццё, сплывае наш час.

Каментары72

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг25

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць