Свет88

Масква нагадвала сталіцу Беларусі

У Маскве 14 красавіка дазволеныя пяць мітынгаў псэўдаапазыцыйных сілаў, але жорстка разагнаны Марш нязгодных, арганізаваны грамадзянскай кааліцыяй «Другая Расея». Падзеі нагадвалі тое, што адбываецца ў Беларусі, толькі ў 10‑мільённай Маскве на маніфэстацыю апазыцыі выйшла меней людзей, чым выходзіць у 2‑мільённай беларускай сталіцы.

У Маскве 14 красавіка дазволеныя пяць мітынгаў псэўдаапазыцыйных сілаў, але жорстка разагнаны Марш нязгодных, арганізаваны грамадзянскай кааліцыяй «Другая Расея». Падзеі нагадвалі тое, што адбываецца ў Беларусі, толькі ў 10‑мільённай Маскве на маніфэстацыю апазыцыі выйшла меней людзей, чым выходзіць у 2‑мільённай беларускай сталіцы.

На Пушкінскай плошчы Масквы, дзе павінен быў адбыцца «Марш нязгодных», затрыманы сотні людзей, у тым ліку лідэры расейскай апазіцыі. Сярод затрыманых лідэр Аб’яднанага грамадзянскага фронту Гары Каспараў, лідэры моладзевага «Яблока» Ілля Яшын і моладзевага руху «Да» Марыя Гайдар.

Як паведаміў у прамым эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» сам Каспараў, «ніякіх тлумачэнняў пры затрыманні не было».

«Я ішоў з групай людзей па ходніку ў бок метро без сімволікі», – распавёў ён.

«Нас узялі ў кальцо, хапалі ўсіх». Ён назваў дзеянні АМАП «бандыцкім нападам на грамадзянаў Расеі, якія не рабілі нічога супрацьпраўнага, проста ішлі па вуліцах сваёй сталіцы».

На думку лідэра АГФ, Марш нязгодных ужо наўрад ці атрымаецца правесці. «Цяпер складана штосьці прадпрымаць, усё блакаванае, у цэнтры горада практычна ваеннае становішча», – зазначыў Каспараў.

Гары Каспараў заявіў пра сотні затрыманых актывістаў, якія ехалі ў Маскву. Два аўтобусы з актывістамі «Другой России» былі спыненыя а 4 гадзіне раніцы ў Кастраме. Машыны спынілі па надуманай прычыне – нібыта ў іх былі няспраўныя тормазы. У выніку, па яго словах, каля 100 чалавек павезлі ў невядомым напрамку. А кіраўнікоў мясцовых аддзяленняў ПДВ і АГФ цягам 5 гадзін дапытвалі ў міліцыі, пасля чаго адпусцілі.

25 актывістаў Аб`яднанага грамадзянскага фронту былі затрыманыя ў падмаскоўных Мыцішчах. Сярод іх і сябра Бюро федэральнай рады АГФ Аляксандр Асаўцоў. Усё адбылося ў доме адпачынку. Уначы пачалася праверка – па дадзеных міліцыі на тэрыторыі пансіяната хтосьці страляў. Раніцай, калі група АГФ збіралася выехаць у Маскву на марш, усіх затрымалі, паведамляе NEWSru.com.

Патрапіць на акцыі пратэсту не здолеюць і нацыянал‑бальшавікі з Арэнбургу. Як распавёў прэс‑сакратар лімонаўцаў Аляксандр Аверын, міліцыя наладзіла правакацыю. Аператыўнікі ў цывільным задумалі бойку, пасля чаго траіх нацбалаў адправілі ў аддзяленне. Адзін з іх у знак пратэсту ў памяшканні дзяжурнай частцы ўскрыў сабе вены. Напярэдадні ўсіх затрыманых нацыянал‑бальшавікоў адпусцілі, але на марш у Маскву яны не паспелі прыехаць.

Нагадаем, што дзеля забеспячэння грамадскага парадку падчас масавых акцый у суботу ў Маскве будзе задзейнічаныя блізу 9 тыс. супрацоўнікаў праваахоўных органаў, паведаміў «Інтэрфаксу» намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС расейскай сталіцы Яўген Гільдзееў. Ён дадаў, што «гэтых сілаў будзе дастаткова для вырашэння задач па забеспячэнні правапарадку».

Урэшце, у мітынгу ўдзельнікаў «Другой Расеі» ўзялі каля 1500 чалавек, якім удалося дайсьці да месца збору. Перад удзельнікамі выступілі Міхаіл Касьянаў, Ірына Хакамада, Віктар Шэндэровіч.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты14

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы: азонавы слой пачаў разбурацца яшчэ да эпохі фрэонаў9

Чаму нават у спякотныя дні варта есці вострую ежу

У Віцебску прадалі будынак былога хедара, дзе вучыўся Марк Шагал

Аўкцыён ад святара, карагоды пад залевай і Ціханоўская, гатовая чысціць сіфоны. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka11

Падчас атакі БПЛА ў Курскай вобласці пацярпеў грамадзянін Беларусі1

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

32‑гадовую настаўніцу гісторыі з Мінска асудзілі па палітычнай справе22

У Гродне ноччу гарэла бальніца, больш за 250 пацыентаў і персаналу эвакуявалі

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты14

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць