Грамадства11

Разгляд апеляцыі «Платформы» перанесены

Разгляд апеляцыі на рашэнне гаспадарчага суда Мінска аб ліквідацыі інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» перанесены.

Разгляд павінен быў адбыцца 13 лістапада ў апеляцыйнай інстанцыі гаспадарчага суда сталіцы. Аднак прадстаўнікі ІАУ «Платформа» на пасяджэнне не з’явіліся. Як растлумачылі ў судзе, «Платформа» звярнулася ў апеляцыйную інстанцыю Мінскага гаспадарчага суда з просьбай аб пераносе запланаванага пасяджэння на больш познія тэрміны. Гэта звязана з тым, што супрацоўнікі «Платформы» знаходзяцца за мяжой «па вытворчай неабходнасці».

Дата новага пасяджэння будзе вядома пазней.

Нагадаем, 9 кастрычніка гаспадарчы суд Мінска пад старшынствам суддзі Алега Клюйко прыняў рашэнне аб ліквідацыі «Платформы». Прычынай для ліквідацыі праваабарончай арганізацыі, якая займаецца пытаннямі захавання заканадаўства ў месцах пазбаўлення волі, стаў іск інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Савецкага раёна Мінска. ІМПЗ палічыла, што «Платформа» не своечасова падавала падатковыя дэкларацыі, а таксама не знаходзілася па юрыдычным адрасе арганізацыі.

«Платформа» ўказвае на неабгрунтаванасць выстаўленых ІМПЗ прэтэнзій аб змяненні месца знаходжання арганізацыі і аб несвоечасовым падаванні дэкларацыі па падатку на прыбытак. Паводле слоў кіраўніка «Платформы» Андрэя Бандарэнкі, усе дакументы падаваліся своечасова, але ў падатковай «губляліся». Што тычыцца незнаходжання ўстановы па юрыдычным адрасе, то «Платформа» падала ў ІМПЗ пісьмовае пацвярджэнне ўласніка памяшкання аб тым, што ўстанова знаходзіцца па юрыдычным адрасе, і дакументы аб арэндзе памяшкання.

Каментары1

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя11

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча правярае атрыманае ад Беларусі папярэджанне аб магчымым тэракце3

Палітвязня, якога збілі да інваліднасці, прымушаюць працаваць у калоніі і змяшчаюць у ШІЗА1

Дзве галоўныя веламагістралі Мінска звяжуць праз «Паўночны Бераг»2

Як ствараўся фільм «Звычайны прэзідэнт». Успаміны Юрыя Хашчавацкага4

На Мінск абрынулася моцная залева з градам ВІДЭА1

Віцэ-мэр Жодзіна звольніўся, адпрацаваўшы роўна год8

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі1

У Крупскім раёне масава дохнуць краты. У чым прычына?5

Ва Украіне рыхтуюць законапраект, які дапаможа беларусам вырашыць праблему пратэрмінаваных дакументаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя11

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць