Грамадства44

Мілінкевіч зь візытам у Брытаніі

Сёньня, у панядзелак, пачынаецца візыт у Вялікую Брытанію кіраўніка палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.

Сёньня, у панядзелак, пачынаецца візыт у Вялікую Брытанію кіраўніка палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.

Перад адлётам у Лёндан Аляксандар Мілінкевіч расказаў пра праграму свайго знаходжаньня ў Вялікай Брытаніі:

«Гэта афіцыйнае запрашэньне наведаць Злучанае Каралеўства. Падчас візыту будзе сустрэча зь міністрам у справах Эўропы Джэфам Хунам, адбудуцца перамовы ў МЗС і парлямэнце. Таксама будуць сустрэчы ў Інстытуце славянскіх дасьледаваньняў, прэсавая канфэрэнцыя, выступ на ВВС. І яшчэ — сустрэча зь беларусамі Вялікай Брытаніі. Уся паездка зойме чатыры дні».

З той пары, як Аляксандар Мілінкевіч пачаў удзельнічаць у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, гэта ягоная першая паездка ў Лёндан. Адметнасьць гэтага візыту старшыня аб’яднаных дэмсілаў Беларусі бачыць у наступным:

«Вялікая Брытанія заўсёды займала вельмі прынцыповую ды цьвёрдую пазыцыю адносна Беларусі. І я думаю, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі, і ўлічваючы такую ж пазыцыю Нямеччыны, гэта будзе і супольнай пазыцыяй Эўропы. Пазыцыя вядомая: Эўропа — адкрытая, але Беларусь мусіць рабіць крокі ў кірунку дэмакратыі.

І акрамя таго, я разьлічваю на пашырэньне супрацоўніцтва Вялікай Брытаніі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі».

У Францыі тыдзень таму абраны новы прэзыдэнт, вось‑вось зьявіцца новы прэм’ер у Вялікай Брытаніі, параўнальна нядаўна прайшла зьмена канцлера ў Нямеччыне. Аляксандар Мілінкевіч асабіста знаёмы і з канцлеркай Ангелай Мэркель, і з прэзыдэнтам Нікаля Сарказі. З новым кіраўніком Францыі Мілінкевіч сустракаўся летась, у верасьні, калі Сарказі яшчэ ўзначальваў міністэрства ўнутраных справаў Францыі. Тады ў Марселі Нікаля Сарказі казаў пра тое, што на мапе Эўропы ёсьць такія краіны, як Беларусь, дзе няма свабоды ды дэмакратыі, дзе ўлада выкарыстоўвае рэпрэсіі супраць уласнага народу. Ён таксама казаў, што Эўропа мусіць зьмяніць сваё стаўленьне да Беларусі, што маральных жэстаў сёньня недастаткова, неабходна палітычная абарона дэмакратыі ў Беларусі. І дзеля гэтага патрэбна скарыстоўваць дыпляматычныя магчымасьці краінаў Эўразьвязу.

Паводле Аляксандра Мілінкевіча, ён абавязкова нагадае гэтыя словы і сваім суразмоўцам у Лёндане.

Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Каментары4

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер11

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе вільгаць — будуць грыбы». Пад Гроднам ужо збіраюць лісічкі

23‑гадовы Руслан з Жабінкі закахаўся ў расіянку і пераехаў да яе. А там і на фронт — і пражыў два тыдні10

Джон Коўл патлумачыў, чаму не паехаў у Мінск разам з прапаведнікам Грэмам5

Трамп заявіў пра планы змяніць рэжым на Кубе пасля таго, як разбярэцца з Іранам5

Дзіўная гісторыя з каршэрынгам. У сэрвісу і кліента — абсалютна розныя версіі2

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА18

Расія і Украіна правялі абмен палоннымі1

Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому7

Вывучыў восем моваў, ажаніўся і стаў доктарам у Барысаве — гісторыя медыка з Туркменістана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер11

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць