Архіў

Навіны

№ 18 (175), 2 — 9 траўня 2000 г.


 

Навіны

 

Зорка Вэнэра

На кінастудыі «Беларусьфільм» пачаліся здымкі поўнамэтражнага мастацкага фільма «Зорка Вэнэра». Галоўны герой стужкі — не Максім Багдановіч, як можна было б падумаць паводле назвы, а сучасная постчарнобыльская моладзь. Сцэнар напісаў кінадраматург Віктар Казько, які днямі адсьвяткаваў свае 60-я ўгодкі. Рэжысэр «Зоркі Вэнэры» Маргарыта Касымава спадзяецца, што фільм будзе завершаны ўжо ў верасьні і патрапіць на Міжнародны кінафэстываль у Таронта. Паэт Генадзь Бураўкін паабяцаў напісаць адмыслова для гэтай карціны некалькі вершаў.

 

Палац Паскевіча: рэстаўрацыя талакою

Гомельскі аблвыканкам зьвярнуўся да жыхароў гораду з заклікам дапамагчы рэстаўрацыі палацу графа Паскевіча. Бюджэтных сродкаў на адбудову помніка катастрафічна не стае. Гарадзкія ўлады плянуюць, што ахвяраваньні прадпрыемстваў і прыватных асобаў складуць ажно 70% ад кошту рэстаўрацыі — 835 мільёнаў рублёў. Гарвыканкам абяцае, што палац Паскевіча будзе адноўлены да канца году, але самі рэстаўратары ў гэтым моцна сумняюцца.

 

Сярэднявечная экзотыка

Рыцарскі ордэн «Сэрца Цмока», які налічвае ў сваіх шэрагах каля ста ваяроў, наладзіў у менскім Палацы дзяцей і моладзі выставу старажытнай зброі, створанай сябрамі ордэну паводле аўтэнтычных узораў. Тут можна патрымаць у руках разнастайныя мячы, арбалеты, кальчугі, штандары ды сфатаграфавацца ў вобразе праўдзівага рыцара.

 

Почасьці Басалыгу

У Музэі Янкі Купалы адчынілася выстава каляровых літаграфіяў Уладзімера Басалыгі, які толькі што атрымаў ганаровы дыплём Міжнароднага Купалаўскага фонду за ілюстрацыі да кніжок 11 паэтаў-ляўрэатаў Літпрэміі імя Янкі Купалы. Выстава складаецца зь дзьвюх сэрыяў: першая прысьвечана літарам для нацыянальнае азбукі, другая — помнікам дойлідзтва Беларусі (стварыць яе мастака натхніў яшчэ Караткевіч). Цяпер Басалыга плянуе працягнуць гэтую сэрыю выявамі ўжо няісных, зруйнаваных сьвятыняў Беларусі.

 

Сваволя ў Гомелі

Новы Фронт Мастацтва і Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў наладзілі ў гомельскім Доме культуры глухіх фэстываль пэрфомансаў «Дзень муміфікатара». Удзел бралі менскія і латвійскія літаратары, рок-гурты «Навыварат» (Берасьце), «Бан-Жвірба» (Гомель), «Барадаты Грынвіч» і «Сонца-Кветкі» (Менск), а таксама Тэатар Псыхічнае Неўраўнаважанасьці. Лепшым муміфікатарам артысты завочна прызналі былога лектара Таварыства «Веды» Аляксандра Лукашэнку, які здолеў закансэрваваць амаль цэлую краіну.

Юрась Барысевіч


Каментары

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць