Архіў

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

№ 12 (221), 19 — 26 сакавіка 2001 г.


 Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

Т.Шамякіна. Міталёгія Беларусі (Нарысы). — Менск: Мастацкая літаратура, 2000. — 400 с. — Наклад 1024 ас. ISBN 985-02-0419-2

Беларуская міталёгія паказана як сьветаглядная сыстэма ў кантэксьце ўсясьветнае. Прасочваецца яе сувязь з дэкарацыйным мастацтвам і дойлідзтвам, разглядаецца роля міталёгіі ў розных сфэрах жыцьця. Аўтарка вылучае на Зямлі пяць цывілізацый: заходнюю, праваслаўную, ісламскую, індускую й далёкаўсходнюю, прылучаючы Беларусь да праваслаўнае. Т.Шамякіна разглядае беларускія міты ў кантэксьце сымбіёзу праваслаўнага хрысьціянства й “паганьства” (слова “паганства” аўтарка піша зь мяккім знакам). Кніга праз малы наклад не паступала ў кнігарні.

Н.Гілевіч. Збор твораў. Т. 3: Вершы й паэмы 1993–1999 г. — Менск: Мастацкая літаратура, 2001. — 350 с., іл. — Наклад 3500 ас. ISBN 985-02-0155-Х

У 3-м томе збору твораў народнага паэта Н.Гілевіча ягоныя апошнія вершы, паэмы “Не хварэй!”, ““Палянэз” Агінскага”. Цана кнігі — 750 р.

А.Лісаў, А.Падліпскі. Краязнавец Мікалай Касьпяровіч. — Віцебск: УПП “Віцебская абласная друкарня”, 2000. — 46 с., іл. — Наклад 500 ас. ISBN 985-6326-56-8

М.Касьпяровіч (1900–1937) — выдатны краязнавец; у кнізе грунтоўна разглядаецца ягонае жыцьцё, аналізуюцца працы, падаюцца асноўныя падзеі жыцьця, сьпіс публікацый пра краязнаўцу. Кнігу выдаў віцебскі краязнаўчы фонд імя А.Сапунова.

І.Івашка. Чары вячыстага краю: Вершы. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2001. — 176 с. — Наклад 500 ас. ISBN 985-6638-12-7

Л.Сільнова. Зеленавокія воі й іх прыгажуні: Вершы з прысьвячэньнем. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2001. — 72 с. — Наклад 400 ас. ISBN 985-6638-07-0

Да кожнага вершу ў новым зборніку паэзіі Людкі Сільновай чытач знойдзе прысьвячэньне таму або іншаму вядомаму чалавеку: калегу, настаўніку або сябру паэткі.

А.Выгодзкі. Сузор’е дабрыні: Кніга прозы. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2000. — 288 с. — Наклад 1000 ас. ISBN 985-6318-92-0

А.Марціновіч. Элегіі забытых дарог: Гістарычныя нарысы, эсэ. — Менск: Полымя, 2001. — 544 с., іл. — Наклад 3000 ас. ISBN 985-07-0372-5

У новай кнізе А.Марціновіча — нарысы пра славутых беларусаў ад мастака Валенція Ваньковіча да адкрывальнікаў Сібіры.

О.Пронько. Семья Машеровых: Биографическая повесть. — Горадня: Горадзенская друкарня, 2000. — 292 с. — Наклад 3000 ас. ISBN 985-6339-16-2

Кнігу пра сям’ю Пятра Машэрава можна набыць у менскай “Кнігарні пісьменьніка” за 725 р.

В.Станішэўскі. Радавод сям’і Ўлашчыкаў: Гістарычны нарыс. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2001. — 108 с., іл. — Наклад 200 ас. ISBN 985-6638-11-9

На падставе матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіву аўтар склаў радавод сям’і Ўлашчыкаў за апошнія 300 гадоў. Пры канцы кнігі — рэпрадукцыі дакумэнтаў і здымкі некаторых асобаў зь сям’і Ўлашчыкаў.

Віктар Мухін


Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?2

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

У акупаваным Марыупалі пасля атакі дронаў загарэўся склад з палівам

Самы высокі прахадны ў БДУ склаў 395 балаў

Гібралтар адкрыў мяжу з Іспаніяй. Што гэта азначае для беларусаў і ці патрэбная цяпер брытанская віза2

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук11

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?2

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць