Архіў

Ліст у рэдакцыю

№ 29 (238), 16 ліпеня 2001 г.


 Ліст у рэдакцыю

 

La vraie Bérézina!

Здаецца, што Bérézina — гэта адзінае слова ў францускай мове, якое нагадвае пра Беларусь. Як усё беларускае за мяжой, яно падаецца альбо пад польскім, альбо пад расейскім соўсам, нават назва ракі вымаўляецца на расейскі кшталт. Выраз пазначае жудасную паразу, катастрофу. Сёньня гэты панятак можа быць выкарыстаны ня толькі французамі, але й беларусамі, каб апісаць узровень ведаў эўрапейцаў з Захаду пра Беларусь і беларускую культуру.

Калі доўгі час знаходзішся ў Францыі й штодзённа сутыкаешся зь ейнымі жыхарамі, пачынаеш раптам вымаўляць: “La vraie Bérézina!” Ад таго, што на пошце паштарка правярае ў кампутары, ці існуе гэткая дзіўная краіна з назвай “Беларусь”. Ад таго, што калі й ёсьць кнігі беларускіх аўтараў, дык месьцяцца яны на паліцы расейскай літаратуры. Ад таго, што на лекцыі пра ўніяцтва прафэсар сьцьвярджае, што Берасьце — украінскае места, а салідная энцыкляпэдыя “Quid 2001”, даючы інфармацыю аб канфэсіях у Беларусі, пазначае, што “беларускія сучасныя ўніяты — гэта, галоўным чынам, украінцы, якія жывуць у Беларусі”. Ад таго, што ў Страсбургу на чале асацыяцыі расейска-францускага сяброўства стаіць беларус. А тутэйшыя французы просяць дапамагчы напісаць ліст па-расейску, бо для іх “беларусы й расейцы размаўляюць адною моваю”.

Гартаючы тутэйшую прэсу, у галаве аўтаматычна выскоквае: “La vraie Bérézina!” Бо, дзякуючы францускім журналістам, даведваешся, што “Ян Чэрскі — польскі палеантоляг”, а сярод “навінак сучаснай расейскай літаратуры” фігуруе пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.

У лінгвістычных энцыкляпэдыях часта блытаюць“белую рускую” і “малую рускую” мовы. А ў энцыкляпэдыі “Мова”, што зьявілася ў выдавецтве “Pléiade” можна прачытаць, што на “белай рускай мове” размаўляюць пад 37 млн. чалавек!

Гэтыя развагі ня ёсьць крытыкай ані ў бок фрацузаў, якія нічога ня ведаюць пра краіну-Бярэзіну, ані ў бок беларусаў, якія нічога ня робяць, каб акрамя Бярэзіны пра іх штосьці ведалі ў сьвеце. Гэта проста ўражаньні ад той сытуацыі, якая склалася вакол вобразу нашай краіны (ці хутчэй ягонай адсутнасьці) у Францыі.

Карацей, la vraie Bérézina!

Уладзіслаў Гарбацкі,
Страсбург


Каментары

Цяпер чытаюць

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося48

Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі21

«Бывае, за дзень ем толькі адзін раз». Колькі зарабляе таксіст у Польшчы на дзвюх працах і на што паспявае траціць грошы6

У Варшаве арыштавалі Марціна Н., які напаў на Аляксандру Герасіменю15

Яўген Хмара будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны Украіны. Хто ён такі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць