Архіў

Славамір Адамовіч. Матрыца

№ 24 (286), 28 чэрвеня 2002 г.


Славамір Адамовіч

Матрыца

(урыўкі з паэмы)

І

Пачну адразу, без
падрыхтоўкі:

Дзявятага траўня,
Дзень Перамогі.

Я ўзяў і адклаў мыла
й вяроўкі,

сказаўшы: спачатку мы

ворагу зломім рогі.

Найперш мы вырвем карэньчыкі хваробы

з грудзей ды іншых органаў цела,

маршчыны расправім на шчоках і лобе

здаровым сьмехам і словам сьмелым.

Хопіць, мы скажам, курапат і крыжыкаў,

крыжастаўляньнем зоймуцца нашчадкі.

Нам нельга больш у драбязе
качарыжыцца,

Шыючыся ў чэргі па грантаў спадкі.

Ахвяры, спадарства, павінны быць

ахвярамі,

а не выпадковай гульнёй у эміграцыю.

Прэч плебэя з плебэйскімі марамі,

мы прагнем бачыць Паўсталую Нацыю!

Па ўсёй Беларусі — ад Горадні
да Віцебску,

зь Віцебску рэйдам пад Пскоў і Смаленск

і нават праз трохдваровую вёску Вытраскі

Пройдзе аднойчы нацыянальны Менск.

 

ІІІ

Гэй вы, каторыя назваліся паэты,

падбярыце жывоцікі, падсушыце вусны

і раскажыце нам пра вашы задачы і мэты

(пісьмова можна, а таксама вусна).

Адкрыйце нам таямніцу пра зялёныя лісьцікі

ў пару, калі лукáшыцца беларуская ніва,

пра што вы там, вочкі закаціўшы, піскаеце,

адзін аднаго абдымаючы гульліва?

Паэты, паэцікі языка беларускага,

паслухайце, прайшло столькі гадоў,

А вы ўсё ямбам лірычны коржык

надкусваеце,

сарамліва ёрзаючы на ноце до.

Кіньце бздуры! З абліччам сухотніка

Вы не заробіце і на гіпсавы пастамэнт.

Хопіць чухацца пад пугай мярзотніка,

Пакуль не загуляў па вашых сьпінах прэнт.

Мне сумна бяз вас, паэты, нашчадкі Рыму,

давайце разам, рука ў руку,

Пажарам нізінным, вяршковым дымам

Здабудзем вечнасьці халодную раку!

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску38

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску38

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць