Архіў

Навіны гаспадарскія

№ 30 (292), 16 жніўня 2002 г.

навіны гаспадарскія

ЗА ВЫРАБ САМАГОНКІ неўзабаве будзе ўведзеная крымінальная адказнасьць. Абавязковай стане й маркіроўка ўсіх алькагольных напояў. Сёньня без акцызных марак прадаюцца дарагія віны, каньякі і бальзамы — агулам гэта пад 400 млн. пляшак у год.

НА 48,5 МЛН. ДАЛЯРАЎ павялічыліся сёлета валютныя рэзэрвы Беларусі. Яны складаюць 252,9 млн. даляраў. Залаты запас краіны — 10,1 тоны. Золата маем столькі ж, колькі і ў пачатку году.

ТАКСОЎКІ ПАДАРАЖЭЛІ на 20%. Цяпер за кожны кілямэтар днём (ад 6 да 22-й) давядзецца плаціць 550, уначы (ад 22 да 6-й) — 825, за замову таксоўкі — 500 рублёў.

37,8 МЛН. ДАЛЯРАЎ складаюць запазычанасьці па заробках. Найбольш завінаваціліся сваім працаўнікам калгасы і саўгасы — за 26 млн.

450 ТЫС. ДАЛЯРАЎ даў на ліквідацыю наступстваў надзвычайных здарэньняў урад. Большая частка грошай пойдзе на дэзактывацыю пунктаў перагрузкі ўранавай руды ў Берасьці.

КАСАВЫЯ АПАРАТЫ ДЛЯ КВІТКОЎ усталююць у прыгарадных аўтобусах Меншчыны. Гэткім чынам будуць змагацца з кіроўцамі і кандуктарамі, якія бяруць з пасажыраў грошы, але не даюць квіткі.

ДВА НОВЫЯ ПРАДПРЫЕМСТВЫ пачнуць працаваць у вольнай эканамічнай зоне “Менск”. Беларуска-амэрыканскае прадпрыемства “Нафта” будзе вырабляць мазуту і кацельнае паліва, а польска-расейскае прадпрыемства “Столкар” — мэблю. Прадпрыемствы абяцаюць укласьці ў эканоміку краіны пад 5 млн. даляраў цягам 5 гадоў.

КРЭДЫТ на 30 млн. даляраў дадуць Менскаму трактарнаму заводу. Наўзамен урад патрабуе, каб МТЗ павялічыў выраб і продаж трактароў больш чым удвая — да 50 тыс. у год.

ФІРМОВЫ ЦЯГНІК “ГОРАДНЯ–МАСКВА” пачаў курсаваць па адпаведным маршруце. У яго складзе — вагон СВ, 5 купэйных і 5 пляцкартных, а таксама вагон-рэстаран.

450 ТЫС. ДАЛЯРАЎ трэба Гарадзенскаму кансэрваваму заводу, каб распачаць вытворчасьць канцэнтраванага яблычнага соку. Прадпрыемства зьбіраецца набыць сучаснае заходняе абсталяваньне. Тэрмін рэалізацыі праекту — год. Акупіцца ён за 2 гады. Завод прапануе інвэстарам стварыць сумеснае прадпрыемства.

С.І.


Каментары

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць