Архіў

Жыцьцё для Ясьмін

№ 36 (298), 27 верасьня 2002 г.

Жыцьцё для Ясьмін

18-гадовы жыхар Глазга, студэнт мэдыцыны Джонатан Джэснэр стаў адной з шасьці ахвяраў тэракту ў Тэль-Авіве 19 верасьня. Адказнасьць за акцыю палестынца-камікадзэ ўзяў на сябе “Хамас”. Ёні Джэснэр атрымаў сьмяротную траўму галавы. Дактары яшчэ дзень змагаліся за ягонае жыцьцё, ды марна — хлопец сканаў у тэль-авіўскім шпіталі Ічылаў.

Але сьмерць Джонатана ня сталася чарговым каменем у муры між арабамі й жыдамі, які ўзводзіўся з часу аднаўленьня Ізраілю. Наадварот — яна можа стацца пачаткам ягонага разбурэньня. Бо нырка Джонатана была перасаджаная сямігадовай арабскай дзяўчынцы Ясьмін Абу Раміле з Усходняга Ерусаліму, што пакутуе на прыроджаны дэфэкт гэтага органу. Дзяўчынка два гады чакала на прыдатную нырку. Перасадка прайшла пасьпяхова. “Я ня ведаю, як аддзячыць сям’і, пацярпелай ад выбуху. Яны падаравалі жыцьцё маёй дачцэ”, — кажа Рына, маці Ясьмін. Дзядуля дзяўчынкі Фарук дадае: “Нырка ўзятая ад жыда, але цяпер гэта назаўжды частка яе самой. Мы спадзяёмся, што Ясьмін акрыяе і здолее сустрэцца зь сям’ёй Ёні”.

Джонатан прыехаў у Ізраіль на год павучыцца ў ешыбоце Гуш Эцыён. Для гэтага ён адклаў на год сканчэньне мэдычнай вучэльні ў Глазга. Ён марыў, давучыўшыся ў Шатляндыі, назаўжды пераехаць у Ізраіль. Хлопец кіраваў жыдоўскай моладзевай дэлегацыяй пры шатляндзкім парлямэнце. На прэсавай канфэрэнцыі ягоны брат Ары Джэснэр заявіў, што Ёні быў бы шчасьлівы даведацца, што некаму дапамог нават пасьля сьмерці.


Каментары

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома3

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса18

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома3

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць