Архіў

Дэлегацыя з краіны І.

№ 37 (299), 4 кастрычніка 2002 г.

Дэлегацыя з краіны І.

У Менску з тыднёвым візытам знаходзіцца ўрадавая дэлегацыя краіны І., зь якой Беларусь мае сталыя сяброўскія сувязі. Высокія госьці наведваюць нашыя прадпрыемствы, гаспадаркі, установы. З асаблівай цікавасьцю і-цкія ўрадоўцы знаёмяцца з дасягненьнямі нашае мэдыцыны. Дэлегацыя, што складаецца ў асноўным з прадстаўнікоў міністэрства вайсковай прамысловасьці, зь вялікім задавальненьнем наведала клініку Навукова-тэхнічнага інстытуту радыяцыйнай мэдыцыны, НДІ ядравай фізыкі, шпіталь 120-й мотастралковай дывізіі. Але асаблівае захапленьне ў ганаровых гасьцей выклікалі выпрабаваньні артапэдычнага абсталяваньня сярэдняй і малой далёкасьці, спэцыяльна для іх зладжаныя на вайсковым палігоне ва Ўруччы.

Не абышлося і без наведаньня сьвятых для кожнага беларуса месцаў. Ракетна-мэмарыяльны комплекс “Хатынь” зрабіў на гасьцей надзвычайнае ўражаньне. Адзіным, хто ня здолеў прасякнуцца ўрачыста-прыўзьнятым настроем таго месца, быў наш міністар культуры сп.Куляка, які непадробна сумаваў з прычыны адсутнасьці свайго і-цкага калегі. Тамтэйшы міністар культуры, на жаль, ня змог наведаць нашую краіну, бо час візыту якраз супаў з Днём арабскага пісьменства, на якім ён мусова павінен быў прысутнічаць. Каб не прападала віза, замест яго прыехаў кіраўнік Міністэрства сродкаў сувязі й па сумяшчальніцтве шэф выведкі І. Пасьля наведаньня партызанскіх базаў на Мядзельшчыне і музэю вялікай айчыннай вайны ён, у прыватнасьці, адзначыў, што няма двух іншых такіх міралюбных народаў, як ягоны і беларускі. У часе прамовы ён абверг чуткі, што распускаюцца пра І. “змагарамі за дэмакратыю”, сказаўшы, што ягоная краіна ня мае ні зброі масавага зьнішчэньня, ні абсталяваньня для яе стварэньня, ні жаданьня займацца такімі справамі. Але калі ЗША наважацца на ядравы ўдар, І. адкажа тым самым.

Абверг ён таксама плёткі пра вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва зь Беларусяй. Ягоныя словы пацьвердзіў і старшыня Фэдэрацыі беларуска-і-цкіх прафсаюзаў К.Лозік, які рэзка раскрытыкаваў Камітэт па санкцыях ААН, што замарозіў пастаўку ў І. мірнага грузу: некалькіх тысячаў жыцьцёва неабходных там аўтамабіляў і трактароў шырокага прымяненьня.

Але, нягледзячы ні на што, супрацоўніцтва нашай краіны з І. разьвіваецца — нават у спартовай сфэры. Чакаецца, што ў часе наступнага візыту К.Лозіка ў І. зь ім паедзе група экспэртаў-спартоўцаў зь міжнароднага Камітэту дапамогі біятляністам (КДБ), які ўзначальвае цяпер Леанід Ерын. Яны павязуць у сяброўскую краіну мэдабсталяваньне і лекі, а трактары шырокага прымяненьня палятуць сваім ходам сьледам за іхным самалётам.

P.S.: Экспэрты зь Белдзяржкансэрваторыі заявілі, што ўсе ноты пратэсту, дасланыя з амэрыканскага пасольства, выявіліся фальшывымі.

Сяргей Мікулевіч


Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць