Архіў

Лічбы тыдня

№ 39 (301), 18 кастрычніка 2002 г.

лічбы тыдня

НА 1% — да 39% гадавых Нацбанк зьменшыць стаўку рэфінансаваньня і ўліковую стаўку з 21 кастрычніка.

На 16,7% павялічыўся за восем месяцаў экспарт тавараў зь Беларусі ў краіны, якія не належаць да СНД. Экспарт у краіны СНД паменшаў на 6,8%, у тым ліку ў Расею — на 2,1%.

Кожны пяты з 2 млн. 477 тыс. пэнсіянэраў афіцыйна працягвае працаваць. Краіна старэе: цяпер на 100 пэнсіянэраў прыпадае 165 працаздольных. Сярэдні памер пэнсіі складае 80,4 тыс. рублёў.

3 з 11 участкаў пад пабудову супэрмаркетаў у Менску разьмеркаваныя паміж ТАА “Гандальоптыма” (2 участкі), што мае ўжо міні-рынак у Малінаўцы, ды ангельска-беларускім прадпрыемствам “БелВілесдэн” (1 участак). Хто атрымае астатнія — будзе вядома да пачатку 2003 г.

100 тонаў — такі аб’ём будзе мець новая печ-коўш, якую сёлета паставяць на Беларускім мэталюргічным заводзе. Яна дапаможа павялічыць вытворчасьць на 18% ды ашчадзіць электрычнасьць на 5%. Праект ды тэхналёгія печы распрацаваныя аўстрыйскай кампаніяй “Фэст-Альпінэ”.

НА 4 МЛН. ДАЛЯРАЎ хоча купіць камбайнаў у “Гомсельмашу” ўрад Аргентыны.

60,5 МЛН. ДАЛЯРАЎ склала запазычанасьць па заробках у пачатку кастрычніка — гэта 20% ад усіх налічаных за месяц грошай. Найбольш завінаваціліся сваім працаўнікам калгасы і саўгасы (47,2 млн.). Некаторыя зь іх яшчэ не сплацілі грошай за люты.


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

На пятніцу ў Мінскай вобласці абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за пахаладання

У Мінску з’явіўся першы аўтамат з сушы. Што па цэнах?2

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну10

У Лунінцы 9‑гадовы хлопчык на квадрацыкле збіў 7‑гадовае дзіця на веласіпедзе

У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць