Архіў

Лібэралы нясуць страты

Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт зьменіць гаспадара. Рэктар Аляксандар Kазулін едзе прадстаўляць Беларусь у ААН. Сярод кандыдатаў у рэктары БДУ — Жук, Кухарчык, Краўчанка і вечны дзядзька з Магілёва.

У пятніцу міжнародная камісія палаты прадстаўнікоў ухваліла кандыдатуру Казуліна. Сяргея Лінга, які дагэтуль быў прадстаўніком, верагодна, накіруюць на пэнсію. Ён сёлета адзначыў 65-годзьдзе. Новае прызначэньне Казуліна — ганаровая ссылка.

Цягам апошняга году А.Казулін знаходзіўся ў няпэўным становішчы. Пасьля таго як студэнты БДУ “няправільна” прагаласавалі на прэзыдэнцкіх выбарах, рэктара вывелі з складу Савету міністраў, а сам унівэрсытэт пазбавілі многіх ільготаў. Цэлы год А.Казулін ня меў пэўнасьці, ці доўга яшчэ праседзіць у рэктарскім фатэлі. Хадзілі чуткі, што рэктарскую мантыю ён можа зьмяніць на турэмную робу. Справа скончылася ганаровай ссылкай. Хоць лібэральна-капіталістычная партыя ў лукашэнкаўскім атачэньні панесла страты, асабіста Казулін, лічы, абышоўся лёгкім перапудам.

Праз ссылку ў ААН прайшлі Генадзь Бураўкін, зьмешчаны з пасады кіраўніка БТ, і экс-прэм’ер С.Лінг. Вось вернецца Казулін, малады й пэрспэктыўны, зь Нью-Ёрку “на белым кані” — можа, тады і высьветліцца, ці дарэмна хадзілі чуткі пра вылучэньне яго на прэзыдэнта Беларусі. Пагатоў, А.Казулін пакідае сваю ВНУ “са шчытом”: 21 лістапада скончылася падпісаньнем мірнага пагадненьня спрэчка паміж БДУ і “Макдональдзам”, днямі навукоўцы ўнівэрсытэту атрымалі дзьве Дзяржаўныя прэміі за вынаходкі.

Хто стане новым рэктарам? Пасада важная нават у агульнадзяржаўнай гіерархіі. Нездарма БДУ пэўны час існаваў як асобнае міністэрства, непадкантрольнае Мінадукацыі. Менавіта ў БДУ праходзіла апрабацыю 10-бальная сыстэма адзнак. Як паказала прызначэньне прэзыдэнта Акадэміі навук, асоба можа быць самая нечаканая.

Наўрад ці рэктарам зробіцца Ўладзімер Замяталін, якім палохалі студэнтаў год таму. Сёньня ён настолькі адышоў ад справаў, што ўявіць яго зьяўленьне ў больш-менш актыўнай самастойнай ролі цяжка.

У калідорах БДУ найбольш імаверным кандыдатам лічыцца першы намесьнік міністра адукацыі Аляксандар Жук. Ён добра ведае ўнівэрсытэт “зь сярэдзіны”: доўгі час працаваў прарэктарам, тутсама стаў доктарам пэдагагічных навук і прафэсарам. Дый для самога А.Жука гэта ня будзе паніжэньнем.

Ёсьць таксама імавернасьць, што гэтую пасаду зойме сёньняшні рэктар Акадэміі кіраваньня Пятро Кухарчык. Да прызначэньня А.Казуліна ў 1996 г. ён паўгоду выконваў рэктарскія абавязкі.

Або — чаму б ня мог стаць рэктарам унівэрсытэту Пятро Краўчанка, нядаўна адазваны зь Японіі? Гэта задаволіла б і яго самога, і нацыянальную інтэлігенцыю, і ўнівэрсытэт. Пагатоў, сам сп.Краўчанка цяпер “бяз працы”.

Рэктара галоўнага ўнівэрсытэту краіны, без сумневу, будзе прызначаць А.Лукашэнка. Дарма што ва ўнівэрсытэце пасада рэктара выбарная: гэта ж не перашкодзіла ў 1996 г. загадам паставіць А.Казуліна. Той, праўда, ізноў увёў працэдуру выбараў рэктара (у 2000 г.) і нават на безальтэрнатыўнай аснове выйграў. Пагаворваюць, што пасаду рэктара А.Лукашэнка ўжо прапанаваў некаму з магілёўскіх чыноўнікаў ад адукацыі.

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні15

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

ДТЗ у Буда-Кашалеўскім раёне: адзін чалавек загінуў, сем пацярпелі

На месцы гібелі Ірыны Фарыён у Львове паставілі дзіўны помнік5

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак32

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні15

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць