Архіў

тыдзень нашага жыцьця

Бюджэт-2003: сюрпрызаў ня будзе... Быкаў у Празе... Фонд новы, твары старыя... Знайшоў сябра... Добра плаваем...

Бюджэт-2003: сюрпрызаў ня будзе

17 сьнежня палата прадстаўнікоў зацьвердзіла бюджэт на 2003 год. За праект у другім чытаньні прагаласавалі 72 дэпутаты, супраць — 6. Прыняты бюджэт істотна ня розьніцца ад прапанаванага ўрадам праекту.

Быкаў у Празе

Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў зь Нямеччыны пераехаў на жыхарства ў Чэхію. Ён захоўвае беларускае грамадзянства і час ад часу прыяжджае на Бацькаўшчыну.

Фонд новы, твары старыя

У Маскве адбылася прэзэнтацыя беларуска-расейскага фонду “За новую Беларусь”. На яе зьехаліся Міхаіл Чыгір, Васіль Лявонаў, Анатоль Паўлаў, Генадзь Бураўкін, Павал Шарамет. В.Лявонаў бачыць задачу фонду ў тым, каб паказаць, што “ў Беларусі няма ворагаў Расеі”.

Знайшоў сябра

У пятніцу А.Лукашэнка ў часе сустрэчы зь лідэрам расейскіх камуністаў Генадзем Зюганавым прасіў “разьлічваць на яго ў цяжкую хвіліну”, а таксама падзякаваў за падтрымку, якую той “аказваў беларускаму народу”. Мусіць, будзем зь беларускіх кішэняў фінансаваць антыпуцінскую апазыцыю.

Добра плаваем

На чэмпіянаце Эўропы па плаваньні ў Нямеччыне беларускія спартоўцы ўзялі 12 і 13 сьнежня два мэдалі. Золата атрымала Алена Попчанка (100 мэтраў вольным стылем). Ейны вынік — 53,66 сэкунды. Бронзу прынесла Беларусі Ганна Шчэрба (200 мэтраў комплексным плаваньнем) з вынікам 2 хвіліны 10,23 с.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні40

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі9

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць