Архіў

97 гісторыяў

Сарычев В. Миг — и судьба. Минск, 2004. — 352 с.

Летась найбольшыя спартовыя ўзрушэньні беларусам падаравалі берасьцейцы. Гэта перамога на стомэтроўцы ў Атэнах Юліі Несьцярэнкі, а таксама кніга берасьцейскага журналіста Васіля Сарычава «Імкненьне — і лёс». Пры канцы году Беларуская асацыяцыя спартовай прэсы прызнала кнігу найлепшым праектам году.

«Імкненьне — і лёс» складаецца з 97 разьдзелаў-гісторый, часам вельмі трагічных, з жыцьця вядомых і ня вельмі беларускіх спартоўцаў. Часам трапляюцца аповеды пра патрыярхаў савецкага спорту зь іншых рэспублік ці сусьветных зорак — Мікалая Старасьціна, Марціну Хінгіс, Валерыя Лабаноўскага. Героямі кнігі сталі ня толькі чэмпіёны — тут ёсьць месца і гісторыям пра таленавітых спартоўцаў, якія з той ці іншай прычыны не дамагліся прызнаньня, славы, грошай, мэдалёў.

Праект Сарычава, які нарадзіўся на старонках «Прессбола», унікальны. Гэта праца ўсяго жыцьця яе аўтара.

Магчыма, па прачытаньні кнігі ў некага з чытачоў узьнікне адчуваньне таго, што аўтар настальгуе па даўно мінулых бээсэсэраўскіх часах. Але гэта, хутчэй, сум па ўласнай маладосьці. А добра вядома, што спартовыя героі маладосьці кожнага з заўзятараў былі значна лепшымі і мацнейшымі за сучасьнікаў.

Кніга Сарычава разам з аповедам пра лёсы атлетаў стварае непаўторны кантэкст улюбёнага аўтаравага места — Берасьця. Дарэчы, Сарычаў, як і Несьцярэнка, не зьбіраецца нікуды зьяжджаць зь Берасьця. Хоць у сталіцы ён напэўна быў бы запатрабаваны.

Зьміцер Панкавец

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць