Архіў

Грошык да грошыка

Новая стотысячная банкнота зьявілася дзякуючы стабілізацыі беларускай эканомікі, зьніжэньню інфляцыі й павелічэньню заробкаў працоўных.

Пад гэтыя словы з тэлеэкрану мы пілі з адным палякам каву ў адзінай на ўсе Баранавічы кавярні. У таго паляка ў кішэнях бразгаюць злотыя. Паказвае ён мне і адмысловыя. Прызначаныя больш для калекцыянэраў, яны сустракаюцца і ў абароце.

На іх — выявы Касьцюшкі, Манюшкі, Міцкевіча, Траўгута — нашых землякоў, якіх ушаноўваюць суседзі нават

на грошах.

Гадоў васемсот беларусы карысталіся ў разьліках манэтамі, былі часы, калі толькі Літоўская меньніца (цяпер яна называецца манэтным дваром) біла грошы й паўгрошы ня толькі для свайго ўжытку, але й для Кароны. Праходзілі стагодзьдзі, мяняліся каралі, цары, улады. Суправаджаў лёт часу бразгат манэт у кішэнях, торбачках. Блішчэлі срэбраныя грошыкі ў збаночках, бы луска, калі закопваліся на захаваньне ў зямлю.

Разам з Савецкім Саюзам ляснула і грашовая сыстэма. Амаль што 14 год беларусы жывуць бяз звыклага бразгату ў кішэнях. Забыліся ўжо на прыемны цяжар мэталічных кругляшкаў. Ня блісьне дробная манэтка на ходніку. Затое абапал нас усе суседзі здолелі стабілізаваць свае фінансы й пачаць біць манэты.

Нам жа даводзіцца задавольвацца толькі памятнымі манэтамі Нацбанку, што б’юць у срэбры і нікелі вартасьцю 20 рублёў і 1 рубель. Яны займаюць першыя месцы на розных конкурсах і фэстывалях, але імі ніводны вар’ят не разьлічыцца ў краме. Таму ўся беларуская стабільнасьць абвальваецца перад замежнікам, як толькі той даведваецца, што ў краіне не выкарыстоўваюцца мэталічныя грошы.

У маім кашальку ў невялічкай кішэньцы ўжо колькі год бразгочуць адзін польскі грош, адзін літоўскі цэнт ды па адной капейцы з Украіны і Расеі. Няма толькі беларускай манэткі.

Баранавічы

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць