Усяго патроху1616

Аўтары электроннай энцыклапэдыі «Спадчына»: дапамажыце выдаць на кампакт‑дысках

Аўтары беларускамоўнай электроннай энцыклапедыі «Спадчына» мінчане Аляксей Кульбіцкі і Мікалай Дзятлаў заклікаюць грамадскасць садзейнічаць яе выданню на кампакт‑дыску масавым накладам.

У інтэрв’ю БелаПАН студэнт II курса гуманітарнага факультэта (спецыялізацыя «вэб‑дызайн») Беларускага дзяржуніверсітэта А.Кульбіцкі паведаміў, што больш чым год таму ён разам са сваім таварышам, цяпер выпусніком школы М.Дзятлавым пачаў працаваць над гэтым праектам. Вынікам працы стаў кампакт‑дыск «Спадчына», на якім прадстаўлены пяць тэматычных раздзелаў энцыклапедыі: «Інфармацыя», «Экскурсіі», «Выявы», «Ваенная справа» і «Літаратура».

У раздзеле «Інфармацыя» можна азнаёміцца з гісторыяй дзяржаўных сімвалаў Беларусі, храналогіяй найважнейшых падзей яе мінулага, міфалогіяй беларусаў і поўным курсам гісторыі краіны, а таксама ўдакладніць сэнс любога гістарычнага тэрміна і паняцця.

У раздзеле «Экскурсіі» паказаны маршруты па славутых мясцінах Беларусі. Прычым найбольш значныя культурна‑гістарычныя аб’екты можна ўбачыць у аб’ёмнай выяве.

У раздзел «Выявы» ўвашлі фатаграфіі помнікаў гісторыі, культуры і прыроды, згрупаваныя па часінах года, а таксама фотагалерэя народных рамёстваў і твораў беларускіх мастакоў.

У раздзел «Ваенная справа» ўключаны схемы бітваў з удзелам беларусаў, карты краіны ў розныя перыяды яе мінулага, а таксама гістарычныя красворды і віктарыны.

Раздзел «Літаратура» ўключае біяграфіі і творы беларускіх літаратараў, а таксама спасылкі на выданні па гістарычнай тэматыцы.

Аўтары энцыклапедыі выказалі ўдзячнасць за дапамогу ў падрыхтоўцы праекта завучу мінскай гімназіі № 13 Алене Малашкевіч і беларускаму пісьменніку Уладзіміру Арлову.

З энцыклапедыяй можна азнаёміцца на інтэрнет‑сайце www.spadchuna.narod.ru.

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары16

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны2

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны2

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць