Грамадства44

Чэрвенскі рынак зачыняецца з 1 лютага

Чэрвенскі рынак у Мінску зачыняецца з 1 лютага, прадпрымальнікі цягам месяца павінны пераехаць на новую пляцоўку.
Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама — начальнік упраўлення прадпрымальніцтва Іван Яфімаў.

Будаўнікі абяцаюць да канца студзеня завяршыць работы на новай пляцоўцы на месцы былога разваротнага тралейбуснага кальца на скрыжаванні вуліцы Маякоўскага і завулка Маякоўскага (недалёка ад Лошыцкага парку). Кампанія «Нямігаэкспартбуд» ужо выканала значныя аб’ёмы работ, сканчаецца мантаж гандлёвых павільёнаў, унутраная аздабленне будынкаў.

Што тычыцца «Чэрвеньскага пасажу», размешчанага побач з рынкам, то на днях на сустрэчы ў Мінгарвыканкаме дасягнута дамоўленасць аб працягу яго работы да 1 сакавіка.
Гэта звязана з негатоўнасцю пляцоўкі для пераезду прадпрымальнікаў (месца для размяшчэння не вызвалена прыватным уладальнікам).

На гэтым месцы рынка прадугледжваецца будаўніцтва шматфункцыянальнага грамадска-дзелавога і гандлёва-забаўляльнага комплексу. Інвестарам выступае іранская кампанія Didas. Адпаведная інвестдамова паміж ЗАТ «Дидас Інтэрнэшнл Груп» (Іран) і Мінгарвыканкамам падпісана ў лютым 2011 года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю7

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

На ўсходніх Карыбах вырашылі мяняць Лізавету ІІ на грашах не на Карла ІІІ

У іспанскай Валенсіі з'явіліся дзіўныя кірылічныя графіці. Беларус патлумачыў мясцовым, што яны азначаюць7

Сядзібу «Малыя Дольцы» на Ушаччыне зноў выставілі на аўкцыён. Толькі паўгода таму яе нібыта набыў расіянін2

У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына11

Сабаленка ўвайшла ў пяцёрку тэнісістаў з самымі высокімі заробкамі за год3

«Пацалавалі браму». Берасцейцы раскрытыкавалі арганізацыю сямейнага фэсту з Artik & Asti, арганізаванага «Савушкавым»11

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю7

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць