Здарэнні4747

Жыхар Барысаўскага раёна 7 гадзін гвалтаваў сваю 75-гадовую маці

Жыхар вёскі Лошніца Барысаўскага раёна Мінскай вобласці сем гадзін сэксуальна здзекаваўся са сваёй 75-гадовай маці.

Беларуская вёска, відавочна, дэградуе ўсё больш і больш. Усяго некалькі месяцаў таму 22-гадовы хлопец, які пражывае ў в. Ермаловічы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, згвалціў 93-гадовую бабулю, а цяпер адбыўся яшчэ больш абуральны выпадак. У Беларусі такога раней ніколі не здаралася. Што немалаважна, не апошнюю ролю ў маральным падзенні беларускай вёскі грае таннае пойла, якім заваленыя сельскія крамы і якое складае асноўны іх абарот.

Пры адсутнасці маральных бар’ераў і альтэрнатыўных заняткаў даступны алкаголь літаральна выварочвае мазгі сельскіх жыхароў. Менавіта ў стане алкагольнага ап’янення яны пачынаюць тварыць усе гэтыя жудасныя справы.

Паводле дадзеных барысаўскай міліцыі, падазраваны пражываў са сваёй 75-гадовай маці ў в. Лошніца. Вясковец нідзе не працаваў. Фактычна ўвесь сэнс яго існавання зводзіўся да таго, каб знайсці грошы для чарговай порцыі выпіўкі. Пры гэтым падазраваны не саромеўся браць у маці яе бедную пенсію і траціць грошы на таннае віно ў сельпо.

Пасля чарговай выпіўкі падазраванаму захацелася жанчыну, а паколькі нікога з жыхарак вёскі мужчына не прыцягваў, ён вырашыў задаволіць свае жывёльныя інстынкты пры дапамозе сваёй маці.

Паводле дадзеных следства, нягледзячы на супраціў і слёзы жанчыны, сын здзекаваўся з яе цягам сямі гадзін. Падрабязнасці яго дзеянняў прывялі ў шок супрацоўнікаў міліцыі і далі падставу для завядзення нават не адной, а адразу дзвюх крымінальных справаў: па ч.2 арт.166 (згвалтаванне паўторна) і па ч.2 арт.167 (гвалтоўныя дзеянні, учыненыя паўторна) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

У цяперашні час Барысаўскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць расследаванне крымінальнай справы.

Каментары47

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам3

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі1

Трамп увёў 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады1

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?6

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам3

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць