Здарэнні66

Беспрацоўны жыхар Крупак трапіў пад артыкул за дзіцячае порна

У Крупскім раёне распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 31-гадовага мясцовага жыхара, які размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» парнаграфічны ролік з удзелам непаўналетніх,

паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.

31-гадовы беспрацоўны жыхар Крупак цэлыя дні бавіў у інтэрнэце, разглядаючы ролікі і выявы. Самыя, на яго думку, цікавыя посціў на сваёй асабістай старонцы «Вконтакте».

Такіх відэаролікаў у яго на старонцы набралася пад 400 штук. Сярод іх знайшлося і некалькі парнаграфічных кліпаў, у тым ліку з удзелам непаўналетніх.

Тым часам супрацоўнікі крымінальнага вышуку і аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Крупскага РАУС, кажучы афіцыйнай мовай, атрымалі аператыўную інфармацыю пра тое, што мужчына дзеліцца спасылкамі з сябрамі і падпісантамі сваёй старонкі.

Размяшчэнне на старонцы ў інтэрнэце парнаграфічнага роліка, ды яшчэ з удзелам непаўналетніх, адназначна трактуецца законам як распаўсюд парнаграфіі.

У дачыненні да жыхара Крупак заведзеная крымінальная справа па ч.2 арт.343 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць