Усяго патроху3030

Памерла ўраджэнка Беларусі — адна з найбагацейшых жанчынаў свету

Спадчынніца амерыканскай кампаніі Johnson & Johnson Барбара Джонсан сканала пасля працяглай хваробы ва ўзросце 76 год.

Як паведамляе Fox News, Джонсан памерла 1 красавіка, аднак пра яе смерць сям'я абвясціла толькі цяпер. Як чакаецца, яна будзе пахаваная 15 красавіка ў польскім Уроцлаве.

Барбара Джонсан у дзявоцтве мела прозвішча Пясэцкая. Яна нарадзілася ў 1937 годзе ў вёсцы Станевічы ў сучаснай Гродзенскай вобласці.

У 1968 годзе, скончыўшы навучанне ва Уроцлаўскім універсітэце, Барбара пераехала ў ЗША. З-за фінансавых праблем была вымушаная працаваць прыслугай. Так яна трапіла ў дом Джонсанаў.

Там Барбара пазнаёмілася са сваім будучым мужам — Джонам Севардам Джонсанам, саўладальнікам Johnson & Johnson.
Джонсан на той момант быў жанаты, але ў 1971 годзе развёўся і жаніўся з Пясэцкай. Пасля смерці Джонсана ў 1983 годзе Барбара ўспадкавала 500 мільёнаў долараў і акцыі Johnson & Johnson. Шэсць дзяцей Севарда Джонсана ад першага шлюбу спрабавалі аспрэчыць спадчыну ў судзе, аднак Барбара Джонсан абараніла сваё права на маёмасць.

Апошнія гады жыцця Джонсан шмат падарожнічала, калекцыянавала прадметы мастацтва і займалася дабрачыннасцю. У 2001 годзе часопіс Forbes уключыў яе ў дваццатку найбольш багатых жанчын планеты. У 2011 годзе ў рэйтынгу мільярдэраў Forbes Барбара Джонсан заняла 376-е месца, яе маёмасць ацанілі ў 3,6 мільярда долараў.

Каментары30

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя2

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

Дырэктар мінскай СТА прадаў як свой аўтамабіль кліента

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе21

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску85

У Падмаскоўі разбіўся вайсковы самалёт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя2

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць