Найноўшая зброя зможа знішчыць за лічаныя секунды невялікія марскія і паветраныя аб'екты.
Амерыканскі тэлеканал CBS News цытуе словы контр-адмірала Ваенна-марскіх сілаў ЗША Мэт'ю Кландера: "Гэта насамрэч будзе першае рэальнае выкарыстанне лазернай зброі". Ён адзначае, што трапіць лазерам у звышгукавыя самалёты альбо ракеты значна цяжэй, чым у безпілотнік. Да таго ж, на эфектыўнасць новай зброі ўплываюць умовы надвор'я.
Мяркуецца, што першы карабель атрымае лазеры ў 2014 годзе.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары