Улада

Макей абмеркаваў з паслом Літвы пытанні па лініі Беларусь — ЕС

Пытанні ўзаемадзеяння па лініі Беларусь — ЕС, у тым ліку ў кантэксце маючага адбыцца старшынства Літвы ў Еўрапейскім саюзе, абмеркаваў 9 красавіка міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Літоўскай Рэспублікі ў Мінску Эвалдасам Ігнатавічусам.

Бакі разгледзелі актуальныя пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Літвой, у тым ліку ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і транзітнай сферах, у галіне культуры. Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у захаванні пазітыўнай дынамікі двухбаковых кантактаў па асноўных напрамках супрацоўніцтва.

У ходзе сустрэчы былі закрануты пытанні адносна ўзаемадзеяння па лініі Беларусь — ЕС, у тым ліку ў кантэксце маючага адбыцца старшынства Літвы ў Еўрапейскім саюзе, а таксама шэраг іншых пытанняў, якія маюць узаемны інтарэс, сказалі ў прэс-службе.

Пасол Літвы ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва22

Беларуску ў Швейцарыі судзілі за бойку са сваімі 11‑гадовымі дзецьмі. Дзяцей забралі24

«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку6

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы16

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць