Прэзідэнт Фінляндыі не верыць, што Пуцін нападзе на Еўропу, і заклікае да перамоў
«Я лічу, што мы павінны размаўляць з Пуціным», — сказаў Аляксандр Стуб.

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб у інтэрв’ю Neue Zürcher Zeitung заявіў, што не верыць у перспектыву нападу Расіі на краіны НАТА і заклікаў Еўропу да дыялогу з Уладзімірам Пуціным, піша Bild.
«Навошта Расіі правяраць дзеянне артыкула пяць [статуту НАТА, паводле якога напад на адну краіну альянсу раўназначны нападу на ўсе іншыя], калі за чатыры гады яна не здолела заваяваць Украіну?» — сказаў Стуб.
Больш за тое, Стуб мяркуе, што Украіна цяпер «у найлепшым становішчы на полі бою, чым калі-небудзь з пачатку вайны». У гэтых умовах ён заклікае Еўропу ініцыяваць новыя перамовы з Расіяй аб завяршэнні вайны: «Я лічу, што мы павінны размаўляць з Пуціным».
Па словах прэзідэнта Фінляндыі, першым аднавіць размову з Крамлём павінен паспрабаваць ЕС. Калі гэта не атрымаецца, ініцыятыву маглі б узяць на сябе Германія, Францыя і Вялікабрытанія.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары
Вялікадзяржаўныя расейскія шавчністы заўжды дэкламавалі свае мэты, як план мінімум, па захопу Украіны і захопу краін Балтыі.
Мэты путлера як захоп Украіны, так і захоп краін Балтыі застаюцца.
Путлер распачаў так званае сва разлічваючы што ня будзе супраціву што будзе ўсе хутка і проста як ў Крыму ў 2014.
Тое сама ен ўпэўнены што НАТА не будзе ваяваць з Масковіяй за краіны Балтыі.
Шмат размаўляў з расейскімі вялікадзяржаўнымі шаачністамі, чытаў іх кніжкі. Яны як меньш з 2008 ўжо не саромячыся пісалі як пра захоп Украіны, так і краін Балтыі. Нават пісалі як распачнуць вайну. Што ва Ўкраіне ўсе пачнецца з акупацыі Крыма, потым Данбаса і далей ўжо і Кіева разам з Адэсай.
Пры гэтым ўсе яны упэўнены што ні ЗША, ні НАТА не будзе ваяваць з Масковіяй за краіны Балтыі. Ўсе шавчністы (путлер так сама шавяніст) ўпэўнены што калі яны пабрацаюць ядэрнай зброяй (зробяць дэманстратыўны удар), то на гэтым ўсе закончыцца і НАТА пагадзіцца на саступкі.
Масковія - вораг Эўропы, вораг Фінляндыі, вораг ўсіх суседзяў, вораг Амерыкі і вораг НАТА.
Тое, што Украіна не заваёвана - не паказчык. Гэта не ратуе ад магчымай вайны з Еўропай. Такі ход вайны не кажа 100% аб тым, што не рыхтуецца група армій і рэсурсы спецыяльна для вайны за ўзбярэжжа Усходняй Балтыкі, пакуль іншая групіроўка занятая вп Украіне. Еўрапейскія малыя краіны мысляць катэгорыямі брыгад, дывізій, а Расія мысліць катэгорыямі груп армій.