Свет1414

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку

На фронт ён пайшоў з калоніі, дзе апынуўся за забойства і згвалтаванне.

29‑гадовы Арцём Бучын 28 жніўня 2022 года згвалціў і забіў медсястру ў горадзе Чусавы. Па версіі следства, у той дзень ён пасварыўся з сябрамі і пайшоў на вуліцу.

Яму сустрэлася 23‑гадовая медсястра Таццяна Ракуціна, яна спытала ў яго дарогу, ён вырашыў яе правесці. Па дарозе дзяўчына спалохалася Арцёма і ўдарыла яго торбай, ён раззлаваўся, задушыў яе, згвалціў і дабіў каменем. Тады забойцу прысудзілі да 20 гадоў калоніі, хоць пракурор прасіў для яго пажыццёвы тэрмін, пішуць «Осторожно, новости».

Бучын адседзеў паўгода і паехаў на вайну ва Украіну праз ПВК «Вагнер». На фронце ён атрымаў раненне, быў памілаваны і неўзабаве зноў прыехаў у Чусавы. На волі ён вярнуўся да сваёй былой, і роўна праз два гады пасля першага забойства — 28 жніўня 2024 года — Бучын выпіваў разам са сваёй былой жонкай Кацярынай і пасварыўся з ёй праз курэнне.

Жанчына дала яму аплявуху, Арцём раззлаваўся і пачаў душыць яе. На крыкі прыбегла 7‑гадовая дачка былой жонкі Насця ад першага шлюбу— яе Арцём таксама задушыў.

Пасля гэтага ён згвалціў і забіў іх. У Кацярыны застаўся маленькі сын: Бучын забіў жанчыну і яе дачку ад першага шлюбу, але не крануў сваё дзіця.

Ён хаваўся ад паліцыі наступныя тры дні і пазней быў затрыманы. Сёння яго прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Мясцовыя выданні адзначаюць, што забітую медсястру пахавалі ўсяго за 200 метраў ад Кацярыны і яе дачкі.

Каментары14

  • Шёл
    09.06.2026
    до конца.
  • движуха
    09.06.2026
    Только белого коня не хватает, для полной гойды
  • Гойдамэн
    09.06.2026
    Вось такая двіжуха нам падабаецца. Лепей хай оркі двіжуюць на масковіі чым лезуць в Украіну.

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў58

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць