Грамадства33

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»

Жыхар Мінска Аляксандр Кузьміч падзяліўся ў сацыяльных сетках незвычайнай знаходкай на адной з заправачных станцый «Беларуснафты». Падчас запраўкі аўтамабіля ён заўважыў там скульптуру робата ВАЛЛ-І і апублікаваў яе фота, піша Blizko.by.

Арт-аб’ект знаходзіцца на АЗС па вуліцы Сярова, 2. Ён выкананы ў выглядзе вядомага робата-прыбіральшчыка ВАЛЛ-І — галоўнага героя папулярнага анімацыйнага фільма студый Disney і Pixar. Мультфільм атрымаў шэраг прэстыжных узнагарод, у тым ліку «Оскар» і «Залаты глобус».

Аўтар допісу коратка выказаў сваё захапленне: «Які ж ён класны!»

У каментарыях многія карыстальнікі падтрымалі яго меркаванне. Робат выклікаў у людзей цёплыя эмоцыі і ўсмешкі. Сярод водгукаў былі такія:

«Які мілашка».

«Сюды б яшчэ ЕВУ, а то ВАЛЛ-І вельмі самотны».

«Вочкі добрыя».

Каментары3

  • Кризис жанра
    09.06.2026
    Это действительно скульптура, т.е. изваяние, или некая сборная конструкция?? Во всяком случае, на фото скульптуры я не вижу.
  • і-іва
    09.06.2026
    а што для вас "действительно скульптура"? амерыканская старуя свабоды ці мо статуя бразільскага хрыста?
    ці мо... статуя хрыста ў арменіі?
  • і-іва
    09.06.2026
    пакуль "В Армении возводится самый высокий монумент Иисуса Христа в мире." - ну так заяўлена.. у мяне канечне адразу ўзнікла пытаннечка - а армяне - што - вырашылі ўжо палітычныя і эканамічныя праблемы ўсе, што больш ім рабіць няма чаго, як узводзіць нейкага незразумей якой ідэалогіі калоса?

    дык вось...

    пакуль нехта там будуе чарговага калоса

    то наш маленечкі ВАЛЛ-І тупа раздае па-ціху тый жа бензін.. бо жыць-жа неяк трэба.. і іву карміць

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў8

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне8

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі15

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць