Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ
Настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 у Лідзе Таццяна Глыздова падрыхтавала ўжо 16 выпускнікоў, якія набралі 100 балаў на цэнтралізаваным экзамене па рускай мове, піша Times.by.

Пра незвычайнае дасягненне педагога паведаміла кіраўніца ўпраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама Вольга Тарасюк. Паводле слоў чыноўніцы, гэта пакуль папярэдняя колькасць стобальнікаў, а пасля падвядзення канчатковых вынікаў сёлетняга экзамену яна можа і павялічыцца.
Таццяна Глыздова працуе ў лідскай гімназіі № 1 з 1995 года. Яна прыйшла туды па размеркаванні пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. За гады працы настаўніца выпрацавала ўласную сістэму навучання, якая грунтуецца на глыбокім засваенні тэарэтычнага матэрыялу і выкананні складаных нестандартных заданняў, што патрабуюць ад вучняў умення аналізаваць, параўноўваць і рабіць высновы.
Раней паведамлялася, што ў гэтым годзе цэнтралізаваны экзамен па рускай мове здавалі каля 48,5 тысячы адзінаццацікласнікаў, з якіх 1301 чалавек атрымаў 100 балаў.
Дзяржаўныя мовы на 100 балаў здалі больш за 1400 чалавек. Больш чым на 90% гэта руская
100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў
Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў
«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары
лепш бы яна на сваёй гістарычнай радзіме такіх вяршынь дасягала
зразумеюць, як заўжды адзінкі, але гэта і добра
у мужа (этнічнага русскага) пэўна дыслексія. ён амаль не чытаў, і ніводнага слова па-русску без памылак не можа напісаць.. гэта часам так смешна) у савецкія часы пра дыслексію канечне ж ніхто не ведаў.. а ў выпадку мужа сітуацыя ацягчалася яшчэ і тым, што абедзве бабулі ў яго былі настаўніцы расейскай мовы і літаратуры (прычым адна з іх была з канкрэтным такім беларускім акцэнтам. яна з пскоўскай вобласці была. але няважна)) дык вось. летнія канікулы (і не толькі канікулы) мужа пераўтвараліся трохі ў ад... ну можаце сабе ўявіць? бабулі намагаліся вымуштраваць яго правільна пісаць па-рюсскі, а ў выпадку з дыслексіяй гэта амаль немагчыма..
дык, калі прыйшоў час школьныя экзамены здаваць, і можна было выбраць, якую мову здаваць, муж выбраў беларускую. і цудоўна здаў.
дарэчы і ангельская яму давалася добра (ён вучыўся ў школе з ангельскім ухілам), але вось "родная" русская... :// )