Чым сучасная гістарычная навука можа дапамагчы навукоўцам-гуманітарыям іншага профілю альбо грамадскім ці палітычным дзеячам сучаснасці?
Адказ на гэтае ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі публічнай дыскусіі «Гісторыя Гісторыкаў» і пазагістарычная практыка: як магчымае прафесійнае гісторыяпісанне сёння?», што прайшла ў межах Лятучага ўніверсітэта 26 лютага ў Мінску.
Спачатку адзін з мадэратараў дыскусіі, гісторык Марына Сакалова, прапанавала
У адказ на прапанову палітолаг Андрэй Казакевіч заўважыў, што вельмі часта гісторыкі абмяжоўваюцца выкладаннем пэўных фактаў у храналагічнай паслядоўнасці, не дадаючы да іх аналізу, тлумачэнняў больш высокага парадку.
Працягваючы гэтую думку, філосаф Ігар Бабкоў абвінаваціў гісторыкаў у наіўнасці. Ён нагадаў, што ў свой час Генадзь Сагановіч запачаткаваў традыцыю пэўнага аб’ектывізму у гістарычнай навуцы, калі адмовіўся ад міфабудавання «
Ці такое ўнікальнае жыццё Ефрасінні Полацкай?
Філосаф Таццяна Шчытцова пацікавілася, ці былі спробы ў асяроддзі гісторыкаў знайсці адказы на постмадэрнісцкую крытыку ідэі аб’ектыўнасці. Бо калі аб’ектыўных фактаў не існуе, то страчваецца сэнс гістарычнай навукі, якая дэкларуе імкненне да аб’ектыўнасці.
У гэтай сувязі філосаф папрасіла прысутных гісторыкаў адказаць на пытанне, як ім удаецца праходзіць паміж Сцылай наіўнай веры ў існаванне абсалютна аб’ектыўных фактаў і Харыбдай, якая цвердзіць, што аб’ектыўнасць у прынцыпе немагчымая.
Тэолаг Ірына Дубянецкая нагадала, што ўсе гуманітарныя навукі так ці інакш закліканыя адказваць на важныя філасофскія пытанні: «Хто мы такія?», «Адкуль і чаму мы з’явіліся?» Таму ад гісторыкаў вельмі хочацца не проста выкладання фактаў, але пэўных
Да таго ж, працягнула Ірына Дубянецкая, расказваючы нам беларускую гісторыю, навукоўцы падаюць яе як нешта ўнікальнае, што існуе
Мыццё ног у акіяне фактаў
З боку гісторыкаў пытанні і закіды старонніх навукоўцаў даволі ўдала пракаментаваў Андрэй Кіштымаў. Ён нагадаў, што беларуская гістарыяграфія — вельмі маладая з’ява. У той самы час, усе заходнія гістарыяграфіі, з якімі прынята параўноўваць беларускую, маюць сваю класіку. «А мы не маем сваёй гістарычнай класікі», — падкрэсліў гісторык. Таму вельмі цяжка ўсур’ёз казаць пра нейкія паслякласічныя падыходы.
Захапленне ж апісаннямі фактаў, на думку Андрэя Кіштымава, тлумачыцца таксама проста. «Бо калі мы кажам пра нейкае ўяўнае мора фактаў, то мы ў гэтым моры максімум сядзім на беразе і ножкі мыем», — вобразна апісаў сітуацыю гісторык.
Па выніках дыскусіі Марына Сакалова заўважыла, што праблемы, якія паставілі перад гісторыкамі прадстаўнікі іншых гуманітарных навук, наўрад ці матывуюць іх нешта істотна змяніць у сваёй дзейнасці.
Разам з тым, гэта не азначае, што перад айчыннай гістарычнай навукай няма аніякіх выклікаў. Бо, як адзначыў, Ігар Бабкоў, беларускай гістарыяграфіі трэба заваёўваць больш моцныя пазіцыі на рэгіянальным узроўні і рабіцца заўважнай на ўзроўні глабальным.
Каментары