Усяго патроху4040

Аблічча Божай Маці ў адселенай вёсцы: меркаванні мясцовай жыхаркі і вучоных

Гады два таму ў невялікай вёсцы Губарэвічы Хойніцкага раёна, адселенай пасля чарнобыльскай катастрофы, здарылася невытлумачальнае --
на зрэзе сука магутнага старога вяза праявіўся малюнак, вельмі падобны на абраз Багародзіцы з немаўляткам. Слава пра "цуд" з дапамогай інтэрнэту хутка разнеслася, у Губарэвічы пацягнуліся паломнікі. Вяз абгарадзілі плотам, упрыгожылі кветкамі, ручнікамі і стужкамі, сюды прыходзяць памаліцца і папрасіць Божую Маці пра запаветным і набалелае.

"Гэта дабраславенне, нейкі сігнал, дар -- і не паверыць гэтаму нельга, --
падзялілася з карэспандэнтам БелаПАН мясцовая жыхарка Галіна Хаціла. - Я веру і хачу, каб і людзі верылі. І каб Маці Божая была ў нас даўжэй, каб не знікла . Калі за ёй будзе догляд, яна адчуе ласку і аддасць яе людзям. Як даглядаць? Абгарадзіць, кветачкі пасадзіць, прыходзіць сюды і маліцца, прасіць яе, каб дапамагла, захавала нашых людзей, якія пацярпелі ад Чарнобыля".

Відэакадры з просьбай пракаментаваць мы паказалі аўтарытэтнаму спецыялісту -- загадчыку лабараторыі інтрадукцыі драўняных раслін Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі, кандыдату біялагічных навук Ігару Гарановічу.

"Тое, што мы бачым, -- гэта працэс зарастання раны на дрэве, --
тлумачыць ён. -- Быў спілаваны сук, даволі вялікі па дыяметры, -- і вось з усіх бакоў утвараецца наплыў камбіяльнай тканіны. Такім чынам дрэва імкнецца абараніцца, каб з часам рана магла зарасці. Гэта натуральны працэс, уласцівы ўсім пародам дрэў, не ведаю, што тут такога цудоўнага.

Малюнак сам па сабе выяўны, гэта гадавыя кольцы. Мне, напрыклад, вельмі падабаецца, як зарастае бук. Вы ведаеце, што, выкарыстоўваючы спілы дрэва, робяць розныя вырабы -- малюнак гадавых кольцаў сам па сабе вельмі прыгожы".

Вучоны параіў замазаць спілы антысептыкам, фарбай, каб дапамагчы дрэву хутчэй справіцца з траўмай.

"На кожным спіле застаюцца сляды гадавых кольцаў, -- дапаўняе калегу старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі Міхаіл Аўдзевіч. -- У дадзеным выпадку гэта спіл сука, зроблены ў такім ўдалым месцы -- выявіўся малюнак, які можна ўспрымаць у нейкім набліжэнні як аблічча іконы Божай Маці.
Думаю, калі б гэты спіл быў трохі пад іншым кутом ці на іншай адлегласці ад ствала, то гэты малюнак не выявіўся б. Так што ў наяўнасці проста збег абставінаў".

Каментары40

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі50

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць