Крымінальную справу пачалі на кіроўцу з Беларусі, які правалачыў на аўтамабілі маскоўскага паліцыянта.
Мужчына праходзіць па артыкуле «ўжыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады». Як раней паведамляла Еўрарадыё, інцыдэнт адбыўся зранку 28 красавіка.
Аўтаінспектар спыніў аўтамабіль «Saab», за рулём якога знаходзіўся беларус. У той момант, калі інспектар працягнуў руку за дакументамі, кіроўца заблакаваў руку паліцэйскага шклом і пачаў рухацца. У выніку здарэння інспектар паваліўся і атрымаў траўмы, пасля чаго быў шпіталізаваны.
Каментары