Улада77

Кіраўнік МЗС Літвы: З Беларуссю трэба быць цярплівымі, хоць іншым разам і апускаюцца рукі

Літве варта быць цярплівай у дасягненні таго, каб Беларусь выбрала еўрапейскі шлях развіцця, хаця іншы раз і «апускаюцца рукі». Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус 2 мая на з'ездзе літоўскіх паслоў у Вільнюсе, паведамляе BNS.

«Варта ўзгадаць, вядома ж, Беларусь, — сказаў Лінкявічус, кажучы пра знешнепалітычныя прыярытэты Літвы. — Тут, як заўсёды, ёсць пра што пагаварыць. Мы таксама верым, што Беларусь выбера еўрапейскі шлях. Гэта вера...іншым разам апускаюцца рукі, іншым разам зноў з'яўляецца нейкі шанц. Але наша задача — цярпенне, паслядоўнасць».

Пры гэтым кіраўнік МЗС падкрэсліў, што такія крокі не павінны рабіцца за кошт дэмакратычных каштоўнасцяў.

«Іншым раз журналісты пытаюцца ў нас: для вас больш важныя правы чалавека ці грузы ў Клайпедзе? Усё важна, і ўсё магчыма: і грузы ў Клайпедзе, якія ёсць і будуць, я спадзяюся, таму што гэта прагматычны інтарэс. Але і вельмі важна, каб палітзняволеныя былі на волі, каб яны не пакутавалі з-за таго, што ў іх нейкія іншыя перакананні, чым ва ўлады», — зазначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Нагадаем, да прызначэння міністрам замежных спраў Лінкявічус чатыры месяцы ўзначальваў пасольства Літвы ў Беларусі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць