Усяго патроху

Урад Кітаю забараніў дрэнныя навіны

У Кітаі шэраг падзеяў не дазволена асьвятляць у сродках масавай інфармацыі. Журналісты, праваабаронцы і апазыцыянэры трапляюць у вязьніцу за крытыку ўлады.

У Кітаі шэраг падзеяў не дазволена асьвятляць у сродках масавай інфармацыі. Журналісты, праваабаронцы і апазыцыянэры трапляюць у вязьніцу за крытыку ўлады. І ўсё гэта — на тле набліжэньня палітычнага кангрэсу кампартыі.

Прагляд навінаў часам можа ўвесьці ў дэпрэсію — бываюць дні, калі нэгатыў льецца з экрану нон‑стопам. Напрыклад, паглядзіш якую «Міжнародную панараму» па ОНТ у нядзелю — і жыць ня хочацца, такія жудасныя рэчы адбываюцца ў сьвеце. Таму клапатлівы ўрад Кітаю вырашыў абараніць 1 300 000 сваіх грамадзянаў — і загадаў перадаваць толькі добрыя навіны.

Такім чынам, кантроль за мэдыямі стаў больш пільным. А ўсё таму, што прэзыдэнт Ху Цзіньтао рыхтуецца да 17‑га партыйнага кангрэсу, дзе на чарговай ператасоўцы палітбюро будзе прадстаўлена новая генэрацыя кітайскіх палітыкаў.

Звычайнай практыкай у Кітаі сталі арышты інтэрнэт‑журналістаў і карыстальнікаў, якія прытрымліваюцца апазыцыйных поглядаў. Суды ў сваіх рашэньнях арыентуюцца на загады камуністычнай партыі і выносяць неправамерныя прысуды.

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў» зноўку і зноўку накіроўвае ўраду Кітаю патрабаваньне вызваліць з вязьніцы больш чым 50 асобаў.

Дата правядзеньня 17‑га партыйнага кангрэсу пакуль трымаецца ў сакрэце, але хутчэй за ўсё гэта будзе кастрычнік. З тае нагоды мясцовым СМІ забаронена самастойна праводзіць ацэнку прадуктаў харчаваньня і спажывецкіх тавараў.

Напрыклад, у Бэйджыне кіраўніцтва гораду выдала падрабязныя інструкцыі рэдактарам па асьвятленьні праграмы зьмяншэньня аўтатрафіку. Казаць дазволена толькі пра станоўчы ўплыў на экалёгію. Ніякіх інтэрвію з незадаволенымі, ніякіх фотаздымкаў затораў на дарогах і перапоўненых аўтобусаў.

Большасьці дзяржаўных СМІ было таксама забаронена казаць пра крушэньне моста на поўдні Кітаю, у выніку чаго загінуў 41 чалавек.

І гэта толькі некаторыя прыклады з доўгага шэрагу навінаў, пра якія кітайцы так і не даведаюцца.

generation.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць