Здарэнні

У Мінску затрымалі двух аўтазлодзеяў

Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС сумесна з аператыўнікамі аператыўна-пошукавага аддзела ГУУС Мінгарвыканкама затрыманы двое жыхароў сталіцы, якія падазраюцца ва ўчыненні крадзяжоў з аўтамашын.

На працягу апошніх месяцаў у Ленінскае РУУС стала паступаць больш заяў пра крадзяжы маёмасці з аўтамабіляў. Аналіз учыненых злачынстваў дазволіў зрабіць выснову, што ў раёне з’явіліся асобы, якія ўчыняюць па начах на рэгулярнай аснове крадзяжы з прыпаркаваных аўта. Машыны адчынялі двума спосабамі: пракручвалі дзвярныя замкі або білі шкло. Характэрны почырк зламыснікаў паказваў, што крадзяжы ўчыняюць адны і тыя ж асобы.

Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, скіраваныя на пошукі аўтазлодеяў развіваліся па некалькіх кірунках. На асобу аднаго з іх міліцыянеры выйшлі дзякуючы адпрацоўцы інфармацыі пра раней судзімых за аналагічныя злачынствы мінчан.

У поле зроку аператыўнікаў трапіў 38-гадовы грузчык аднаго з магазінаў. У выніку ён быў затрыманы на месцы ўчынення злачынства на тэрыторыі Заводскага раёна горада.

Падчас правядзення далейшых аператыўных мерапрыемстваў з грузчыкам сышчыкі выйшлі і на саўдзельніка, які таксама затрыманы.

Ужо цяпер міліцыянеры ўпэўнены ў дачыненні абодвух як мінімум да дзесяці крадзяжоў з аўта, пры гэтым, хутчэй за ўсё, гэта колькасць можа ўзрасці ў разы. Цяпер праводзяцца мерапрыемствы па высвятленні найболей поўнай карціны злачынстваў, да якіх могуць мець дачыненне падазроныя, устанаўліваецца кола пацярпелых аўтаўладальнікаў. Праверка ў дачыненні да фігурантаў працягваецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя16

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска6

На старыцы Дняпра пад Рагачовам злавілі двухметровага сома ФОТЫ6

Зяленскі: Выставы ўзбраення падчас вайны дакладна праводзіць нельга1

КДК атрымае права прыпыняць працу крам за завышэнне цэн і забараняць ліквідацыю бізнэсу2

Зяленскі анансаваў з'яўленне ва Украіны беспілотнікаў з далёкасцю палёту да 10 тысяч кіламетраў3

У Бярозаўскім раёне кіроўца загінуў пасля таго, як у грузавіка лопнула кола

Трамп: Пуцін разумее, што ЗША прадаюць зброю краінам НАТА, а не непасрэдна Украіне2

Чарнагорыя плануе ўвесці візы для грамадзян Беларусі з 1 лістапада2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя16

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць