Грамадства3434

Манумент на плошчы Сцяга зроблены з памылкай

Забыліся на музычны знак бемоль: без яго гімн гучыць у іншай танальнасці.

Новую плошчу Дзяржаўнага сцяга ўрачыста адкрылі 2 ліпеня.
На цырымонію падняцця сцяга сагналі некалькі тысячаў студэнтаў, а разам з Лукашэнкам прысутнічаў і прэзідэнт Лаоса Цюмалі Сайнясон.

І ўжо падчас адкрыцця ў аздабленні плошчы каля будучай рэзідэнцыі Лукашэнкі знайшлі недакладнасць. Карыстальнік аднаго з беларускіх форумаў апісаў сітуацыю: «Толькі што прыйшоў з плошчы сцяга, які шчасліва паднялі.

Бачу, што музыкі, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, неяк загадкава рагочаць. Спытаў. Аказалася, справа ў гімне. На гэтай плошчы стаіць манумент, на якім напісаны словы гімна і ноты першага радка гімна. Вядома ж, большасці людзей гэта нічога не кажа, але рэч у тым, што ноты напісаныя… няправільна.
Падумаеш, нейкі бемоль прапусцілі. То бок той, хто будзе спяваць па нотах дзяржаўны гімн краіны, прабачце, напяе трохі іншую мелодыю. А можа так i трэба?»

Карэспандэнт «НН» з’ездзіў на плошчу Дзяржаўнага сцяга і паглядзеў на пліту з тэкстам дзяржаўнага гімну.

Пад тэкстам размешчаныя чатыры такты з музыкальнага суправаджэння да гімна, напісанага Несцерам Сакалоўскім. Сапраўды, скульптары забыліся дадаць музычны знак альтэрацыі — бемоль.

Такім чынам, няўважлівыя супрацоўнікі змянілі танальнасць твора з фа-мажора на да-мажор, а ўсе сі-бемолі раптам сталі простымі нотамі сі.

Недасведчаны ў музычнай тэорыі чалавек не заўважыць наяўнасць гэтай памылкі, аднак гучаць гімн будзе ўсё ж па-іншаму.

З дапамогай простага нотнага рэдактара можна пачуць адрозненні паміж версіямі.

Вось так мусіць гучаць куплет слушнай версіі гімна:

А вось так гучыць гімн, увекавечаны на плошчы Дзяржаўнага сцяга:

Таксама ў тэксце гімна замест працяжнікаў выкарыстаны злучкі, але як і адсутнасць бемоля, гэтая недарэчнасць блякне перад маштабамі самой 100-метровай плошчы, на якой усталяваны гіганцкі 70-метровы флагшток і сцяг плошчай у дзве-тры кватэры ў панэльным доме.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол6

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён сапраўды дапамог украінскай арміі». Ва Украіне запусцілі насмешлівы флэшмоб пра Макса Каржа29

Расія будуе каля межаў з Нарвегіяй, Фінляндыяй і краінамі Балтыі вайсковыя базы на 115 тысяч салдат7

У Індыі будаўніцтва гіганцкай сонечнай электрастанцыі спыніла рэдкая птушка2

У Кобрыне дарожныя службы заасфальтавалі завулак Будаўнічы. Аказалася, што толькі на паперы2

У Глыбоцкім раёне 13‑гадовы хлопчык патануў у сажалцы1

Даішнікі на дарогах цяпер будуць выглядаць крыху іначай10

У маі ў Беларусі найбольш падаражэў праезд у цягніках

У Беларусі з'явілася сырнае марожанае з журавінавым пюрэ. Як на смак?

«Чакалі 2 гады. Віза — на 9 дзён». Як беларусы цяпер прабіваюцца ў Еўропу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол6

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць