У панядзелак яны пойдуць на сустрэчу з гендырэктарам «Уралкалія».
Адвакаты Уладзіслава Баўмгертнера будуць дамагацца штодзённых наведванняў. Паводле словаў кіраўніка консульскага аддзела пасольства Расіі ў Беларусі Ігара Карагіна, яны паспрабуюць перадаць расіяніну ў СІЗА КДБ яшчэ адну перадачу.
«Засталіся рэчы, якія прывезла яго маці — тапкі, спартовы касцюм. Калі трэба нешта яшчэ, то гэта будзе куплена», — цытуе словы дыпламата РІА «Новости».
***
Кіраўніка «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм’ерам Міхаілам Мясніковічам.Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар «Уралкалія» нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.
-
Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну
-
У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы
-
Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары