Здарэнні11

Загадкавая смерць у Шклове: жанчына патанула ў аўтамабілі ў Дняпры

У Шклове вечарам 7 кастрычніка легкавы аўтамабіль пры нявысветленых акалічнасцях з'ехаў у Дняпро. Жанчына, якая была ў машыне, патанула.

Загадкавая гібель 37-гадовай жанчыны здарылася каля 21.30. Згодна з паведамленнем УУС Магілёўскага аблвыканкама, Жанчына па неасцярожнасці запусціла рухавік Hyundai S Coupe, ад чаго машына з'ехала ў раку. Яна па нейкіх прычынах не змагла выбрацца з аўтамабіля і патанула.

Згодна з паведамленнем Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, машына, якая рухалася самаадвольна, праехала каля 10 метраў ад берага ў раку і апынулася на глыбіні трох метраў.

Каб дастаць труп жанчыны, спатрэбілася дапамога вадалазаў.

Пра інцыдэнт паведаміў прахожы, які быў побач з месцам здарэння.

Праверку праводзіць Шклоўскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку6

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце17

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць