Здарэнні77

МУС паведаміла падрабязнасці справы пра бардэлі у Мінску

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС «спынілі дзейнасць крымінальнай групоўкі, члены якой на працягу некалькіх гадоў займаліся ўтрыманнем бардэляў для занятку прастытуцыяй», паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў міністэрства.

Пра расследаванне крымінальнай справы па гэтым факце Следчы камітэт паведаміў 15 кастрычніка. Паводле інфармацыі МУС, мінчанка 1975 года нараджэння пры дапамозе трох саўдзельнікаў (усе беспрацоўныя) падшуквала дзяўчат лёгкіх паводзін і забяспечвала іх «працай».

З 2007 года на тэрыторыі Мінска ўтрымлівалася сетка арандаваных кватэр (у сярэднім пяць-сем кватэр). У іх выкарыстоўваўся занятак прастытуцыяй 13 грамадзянак Беларусі (жыхарак Мінска і Брэсцкай вобласці) і дзвюх грамадзянак Украіны.

У незаконным бізнесе роля кожнага ўдзельніка была строга вызначана: размяшчэнне і рэдагаванне анкет прастытутак на розных сайтах знаёмстваў, прыём званкоў ад кліентаў, перанакіраванне іх на «пустыя» кватэры, збор грошай і г.д.

Кіраўнік групы наўмысна стварыла такую сістэму, якая дазваляла «прывязаць» прастытутак да сябе, а затым паставіць іх у даўгавую залежнасць.

Так, пад выглядам аказання дапамогі яна вырашала розныя сацыяльна-бытавыя пытанні і арганізоўвала неабходнае медыцынскае суправаджэнне.

Больш за тое, для дзяцей некаторых з іх станавілася хроснай маці.

Праблемы, што ўзнікалі, вырашаліся з прыцягненнем штатных адвакатаў.

Следчым камітэтам распачата справа на падставе ч. 2 арт. 171 Крымінальнага кодэкса (выкарыстанне занятку прастытуцыяй ці стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй, учыненыя арганізаванай групай).

Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны2

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю15

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны2

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць