Здарэнні

Кібератака на радыё «Свабода» ішла праз камп’ютары ў Кітаі і Расіі

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа стала аб'ектам шырокамаштабнай DDoS-атакі (ад ангельскага Distributed Denial of Service – размеркаваная адмова ў абслугоўванні).

У сувязі з кібэратакай, пачынаючы з 14 лістапада пэрыядычна адбываюцца збоі ў працы мультымэдыйнай і інфармацыйнай службы радыёстанцыі. У панядзелак праца інтэрнэту была адноўленая і вяшчаньне працягнулася ў нармальным рэжыме, паведамляе сайт радыё «Свабода».

Атака не спыніла доступу да старонак РС/РСЭ, аднак запаволіла працу службаў радыё і абнаўленьне сайтаў. Як заявіў прэзыдэнт РС/РСЭ Кевін Клоўз, тэхнічныя службы радыёстанцыі зьбіраюць зьвесткі пра інтэрнэт-атаку, аднак пацьвердзіў меркаваньне, што атака мае скіраваны характар.

Са словаў Клоўза, у панядзелак было вырашана паведаміць аб гэтым аўдыторыі радыёстанцыі, якая, як ён адзначыў, «разьлічвае на Радыё Свабода, і якой і без таго даводзіцца пераадольваць шматлікія перашкоды, каб быць на сувязі з намі кожны дзень».

Сыстэма кіраваньня кантэнтам РС/РСЭ абслугоўвае таксама сайты «Голасу Амэрыкі», службаў вяшчаньня на Блізкі Ўсход і Кубу.

Гэтыя амэрыканскія інфармацыйныя сеткі таксама былі закранутыя атакай, аднак працягваюць працаваць безь перабояў. Клоўз ахарактарызаваў кібэратаку як «яскравае сьведчаньне выклікаў, зь якімі сутыкаецца ў наш час свабоднае пашырэньне інфармацыі і абмен ёю».

DDoS-атака перапаўняе аб'ект нападу фальшывымі запытамі, якія паступаюць з тысячаў ці нават мільёнаў кампутараў, якія былі ўзламаныя і заражаныя вірусамі або адмысловымі шкоднымі праграмамі. Крыху меншыя маштабы мела DDoS-атака на сайт Беларускай службы Радыё Свабода ў 2008 годзе.

Дырэктар у тэхналёгіі РС/РСЭ Лук Спрынгер паведаміў, што атака была заўважаная 14 лістапада, калі кампутарныя сеткі радыё пачалі атрымліваць у шмат разоў болей запытаў, чым звычайна.

Падчас піку атакі яе інтэнсіўнасьць дасягала сотні тысячаў запытаў за сэкунду. Спрынгер мяркуе, што арганізатары атакі выкарыстоўвалі супольную магутнасьць больш чым мільёна кампутараў, пры гэтым іх уладальнікі могуць пра гэта нічога й ня ведаць.

Аналіз тэхнічнай інфармацыі паказаў, што каля 80 працэнтаў кампутараў, зь якіх прыходзяць фальшывыя запыты DDoS-атакі, разьмешчаныя ў Кітаі, каля 20 працэнтаў – у Расеі.

Аднак Спрынгер зазначыў, што гэтыя зьвесткі не даюць магчымасьці выявіць адказных за атаку.

Каментары

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя12

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі анансаваў з'яўленне ва Украіны беспілотнікаў з далёкасцю палёту да 10 тысяч кіламетраў3

У Бярозаўскім раёне кіроўца загінуў пасля таго, як у грузавіка лопнула кола

Трамп: Пуцін разумее, што ЗША прадаюць зброю краінам НАТА, а не непасрэдна Украіне2

Чарнагорыя плануе ўвесці візы для грамадзян Беларусі з 1 лістапада2

Відаць дым каля «Інтэграла» ў Мінску ФОТА11

Баранавічы па цікавасці для турыстаў значна абагналі Нясвіж. Але толькі па адным паказчыку5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома13

Польшча правярае атрыманае ад Беларусі папярэджанне аб магчымым тэракце3

Палітвязня, якога збілі да інваліднасці, прымушаюць працаваць у калоніі і змяшчаюць у ШІЗА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя12

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць