Свет66

Алан Т'юрынг — геніяльны матэматык, узломшчык нацысцкіх шыфраў і гей — памілаваны пасмяротна

Каралева Вялікабрытаніі пасмяротна памілавала матэматыка Алана Т'юрынга (1912—1954), які ўнёс значны ўклад ва ўзлом шыфраў нацысцкай Германіі і быў асуджаны пасля вайны за гомасэксуальнасць. У 1952 годзе суд абавязаў Т'юрынга прайсці гарманальную тэрапію, якая падаўляе сэксуальныя схільнасці.

З-за абвінаваўчага прысуду ён таксама страціў допуск да сакрэтных матэрыялаў і быў вымушаны спыніць даследаванні, якія працягвалі працу, распачатую з стварэння алгарытмаў ўзлому шыфраў нацысцкай шыфравальнай машыны «Энігма».

У чэрвені 1954 г., ва ўзросце 41 года Т'юрынг быў знойдзены мёртвым са слядамі атручвання цыяністым каліем. Судовае расследаванне прыйшло да высновы, што прычынай смерці стала самагубства, аднак сябры і біёграфы навукоўца схіляюцца да версіі няшчаснага выпадку.

Сэксуальныя кантакты паміж мужчынамі заставаліся крымінальным злачынствам у Англіі і Уэльсе да 1967 года.

«Выключны чалавек бліскучага розуму»

Памілаванне зроблена на падставе каралеўскай прэрагатывы па просьбе міністра юстыцыі Крыса Грэйлінга.

«Доктар Алан Т'юрынг быў выключным чалавекам бліскучага розуму», — заявіў міністр.

«Апошнія гады яго жыцця азмрочыліся судзімасцю за гомасэксуальныя паводзіны, хоць сёння мы б палічылі гэтае судовае рашэнне несправядлівым і дыскрымінацыйным. Зараз гэта рашэнне адменена», - дадаў ён.

Памілаванне ўступае ў сілу 24 снежня.

«Т'юрынг заслугоўвае таго, каб яго памяталі, прызнавалі яго незвычайны ўклад у перамогу ў вайне і яго навуковую спадчыну. Памілаванне каралевы будзе належнай данінай памяці гэтаму незвычайнаму чалавеку», — адзначыў Грэйлінг.

Паводле прызнання многіх, Т'юрынг унёс вырашальны ўклад ва ўзлом шыфраў, генераваных нямецкай машынай «Энігма». У першую чаргу гэта дапамагло перахопліваць паведамленні германскага падводнага флоту, адсочваць перамяшчэнні падводных лодак і тым самым паскорыла перамогу саюзнікаў у Другой сусветнай вайне.

Т'юрынг таксама лічыцца адным з заснавальнікаў тэорыі штучнага інтэлекту.

Менавіта ён сфармуляваў «тэст Т'юрынга» — калі машына ў стане падтрымліваць размову з чалавекам, то яна прызнаецца, што валодае інтэлектам.

Кампанія за поўную рэабілітацыю Т'юрынга працягвалася некалькі гадоў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць