Аляксандр Шрамко. Дзённік святара1414

Патрыярх і кардынал... У Парыжы

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій Другі пабываў на гэтым тыдні ў Францыі. Найбольшыя водгукі і спрэчкі вызваў малебен у Нотр-Дам. Піша ў сваім блогу айцец Аляксандар Шрамко.

Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Алексій Другі пабываў на гэтым тыдні ў Францыі. Сярод усіх падзеяў і сустрэч візыту найбольшыя водгукі і спрэчкі вызваў малебен у Нотр-Дам. У гэтым каталіцкім саборы знаходзіцца такая рэліквія як Цярновы вянец Ісуса Хрыста. І хаця сабор каталіцкі, патрыярх і іншыя праваслаўныя сьвятары вырашылі памаліцца перад сьвятыняй. У гэтым няма нічога дзіўнага. Калі сьвятыня знаходзіцца нават у ерэтыкоў праваслаўным не забараняецца памаліцца перад ёй. Але праваслаўную супольнасьць заінтрыгавала іншае. Справа ў тым, што патрыярх быў не адзін, а з Парыжскім кардыналам Жанам-Пьерам Рыкарам. Пры гэтым патрыярха сустрэла літургічная ўрачыстая працэсія клірыкаў сабору (нават з кадзілам). Усё гэта было паказана па расійскіх каналах. Нават у канцы сюжэту было сказана : “Гэта называецца сумеснай малітвай”.

Атрымаўся амаль што не скандал. Толькі ў траўне гэтага году да РПЦ прылучылася РПЦЗ (Расейская Праваслаўная Царква За мяжой), якая дагэтуль абвінавачвала РПЦ у экумэнізме і вось ўрэшты прызнала, што ніякага экумэнізму ўжо няма, а таму можна аб’яднацца. І вось такая публічная малітва разам з каталікамі. І, як вядома, антыэкумэнічныя погляды навогул распаўсюджаны сярод праваслаўных. Не буду тут развадзіць тэалёгію, але проста скажу, што антыэкумэнізм грунтуецца на пэўных дагматычных прынцыпах. Зразумела, на практыцы ён вельмі падтрымліваецца проста нелюбоўю да “чужой рэлігіі”, як і навогул да ўсяго “чужога”. Але на самой справе гэта адначасова і вельмі сурьёзна, і прынцыпова. Трэба было неяк растлумачыць паводзіны патрыярха. Адразу зьявілася афіцыйнае паведамленьне, якое рашуча пераконвала, што не было ніякага “сумеснага набажэнства”, што словы “сумесная малітва” былі выкарыстаны неабгрунтавана. Але ж людзі не сьляпыя, і ўсё бачылі.

Не хачу сказаць, што я супраць такой малітвы. Але гэта іншае пытаньне. Зараз я бачу іншае. Калі патрабуе палітыка, можна пайсьці і супраць перакананьняў большасьці паствы, пайсьці нават на скандал. Адначасова, калі зноў жа патрабуе палітыка, можна адмовіцца ад чагосьці, спасылаючыся на меркаваньне той жа паствы. Можа тут проста звыклы з савецкіх гадоў падвоены стандарт? Чаму, напрыклад, не пайсьці на збліжэньне з каталікамі тут, са сваімі, а не замежнымі? Не, не абавязковая сумесная малітва. Сумесныя справы, кантакты і іншае. Можна не сумесная малітва, а малітва аб адным і тым жа. Чымсьці карысным для усіх хрысьціян. Зразумела, існуюць нейкія афіцыйныя сустрэчы, віншаваньні і г. д. Але было б добра, калі кантакты з афіцыйнага ўзроўню зышлі да штодзённай сумеснай працы ў славу Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце3

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

Праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты2

Расіяне ўдарылі па сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва каля Чарнобыльскай АЭС5

Пашынян прагаласаваў на парламенцкіх выбарах у Арменіі. Ён заявіў, што ніякай напружанасці з Расіяй няма, а шлях да ЕС працягнецца4

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай131

Як выбраць салодкія трускалкі з аднаго погляду: просты спосаб12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце3

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 49,8% галасоў, але амаль 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць