Свет22

Науру патрабуе з журналістаў па 7 тыс. даляраў за візу

Ціхаакіянская дзяржава Науру вырашыла спаганяць 7 тыс. даляраў візавых збораў з журналістаў, якія жадаюць наведаць выспу, павялічыўшы такім чынам яе кошт у 40 разоў.

Некаторыя назіральнікі выказалі здагадку, што за рашэннем уладаў рэспублікі стаіць Аўстралія, якая хоча абмежаваць доступ СМІ ў аўстралійскі іміграцыйны цэнтр.

Умовы ўтрымання ўцекачоў у Науру неаднаразова падвяргаліся крытыцы з боку ААН і праваабарончых арганізацый.

Урад у Ярэне сцвярджае, што новая пошліна толькі закліканая папоўніць бюджэт астраўной дзяржавы.

Па паведамленнях некаторых СМІ, бюджэт Науру значна прырос расійскімі сродкамі пасля таго, як рэспубліка прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Науру — карлікавая дзяржава на аднайменнай каралавай выспе ў заходняй частцы Ціхага акіяна плошчай 21,3 км² і насельніцтвам 11,3 тыс. чалавек. Незалежнасць абвешчана ў 1968 годзе. У сталіцы, горадзе Ярэн, пражывае 1 100 чалавек.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу3

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева8

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу3

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць