Здарэнні2828

Пільная студэнтка: прычынай закрыцця метро стала падгледжаная СМC 35-гадовага жыхара Мінскай вобласці

Праваахоўныя органы растлумачылі прычыну закрыцця ў сярэдзіне дня 26 лютага, на тры гадзіны, абедзвюх ліній Мінскага метрапалітэна.

У сумесным паведамленні КДБ Беларусі і ГУУС Мінгарвыканкама ўказваецца, што сёння днём да супрацоўніка УУС па ахове Мінскага метрапалітэна звярнулася студэнтка.

Яна паведаміла, што яе ўвагу прыцягнуў тэкст СМС аднаго з пасажыраў: у ім ён паведамляў пра планы прывесці ў дзеянне выбуховае прыстасаванне ў метро.

Супрацоўнікамі ГУУС Мінгарвыканкама і УКДБ па Мінску падчас комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у тым ліку з прымяненнем сучасных тэхнічных сродкаў, асоба гэтага пасажыра была ўстаноўленая, і хутка ён быў затрыманы.

Як удакладнілі ў КДБ, ім аказаўся 35-гадовы ўраджэнец Караганды (Казахстан), які пражывае ў Мінскай вобласці.

Зараз дзеянням затрыманага ўпраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінску даецца прававая ацэнка.

Устанаўліваецца, ці паспеў ён адправіць СМС-паведамленне з пагрозай аб мініраванні метрапалітэна, праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

«Варта зазначыць, што праваахоўнымі органамі неадкладна быў ажыццёўлены ўвесь неабходны комплекс мерапрыемстваў, прадугледжаных алгарытмам дзеянняў у такіх сітуацыях. У сувязі са спыненнем працы метро для зручнасці пасажыраў гарадскія ўлады выдзелілі дадатковы грамадскі транспарт. Праца метрапалітэна была адноўленая ў 17.20», — гаворыцца ў паведамленні праваахоўнікаў.

Нагадаем, інфармацыя пра тое, што ў Мінску не працуюць абедзве лініі метро, стала з'яўляцца прыкладна ў 14.45. На розных станцыях пасажыраў прасілі без панікі пакінуць метро і скарыстацца наземным транспартам. Начальнік метрапалітэна Расціслаў Юрэня паведаміў, што «метро закрыта на падставе загаду міліцыі».

Па тэлефоне гарачай лініі, апублікаваным на сайце метрапалітэна, заявілі: «Часова прыпынены рух. Кіраўніцтва разбіраецца ў прычынах. Пацярпіце».

Прыблізна ў 16.00 у ГУУС паведамілі, што ў метрапалітэне ніякіх надзвычайных здарэнняў няма, «вядзецца адпрацоўка станцый», правяраецца інфармацыя аб магчымым знаходжанні на іх падазроных прадметаў.

У сувязі са спыненнем абедзвюх ліній метро дадаткова на маршруты наземнага транспарту было выдзелена 55 аўтобусаў, 48 тралейбусаў, шэсць трамваяў.

Па падазрэнні ў падманным мініраванні метро затрыманы жыхар Мінскай вобласці 1979 года нараджэння.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцаюць ануляваць крэдыты і судзімасці, але не кажуць самага важнага. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Вучэбка ў Пскове, абяцаюць ануляваць крэдыты і судзімасці, але не кажуць самага важнага. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Якія прадуктовыя сеткі з'явіліся і зніклі ў Беларусі ў апошнія гады? Такіх нямала2

«Ён сапраўды дапамог украінскай арміі». Ва Украіне запусцілі насмешлівы флэшмоб пра Макса Каржа29

Расія будуе каля межаў з Нарвегіяй, Фінляндыяй і краінамі Балтыі вайсковыя базы на 115 тысяч салдат7

У Індыі будаўніцтва гіганцкай сонечнай электрастанцыі спыніла рэдкая птушка2

У Кобрыне дарожныя службы заасфальтавалі завулак Будаўнічы. Аказалася, што толькі на паперы2

У Глыбоцкім раёне 13‑гадовы хлопчык патануў у сажалцы1

Даішнікі на дарогах цяпер будуць выглядаць крыху іначай10

У маі ў Беларусі найбольш падаражэў праезд у цягніках

У Беларусі з'явілася сырнае марожанае з журавінавым пюрэ. Як на смак?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцаюць ануляваць крэдыты і судзімасці, але не кажуць самага важнага. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Вучэбка ў Пскове, абяцаюць ануляваць крэдыты і судзімасці, але не кажуць самага важнага. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць