Грамадства88

Лукашэнка: Старшыня Белкаапсаюза аформіў дом на Канарах на дачку

Сяргей Сідзько, калі быў старшынём Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў (Белкаапсаюза), аформіў на сваю дачку дом на Канарскіх астравах, — паведаміў Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка падчас Паслання беларускаму народу і нацыянальнага сходу.

«Дайшло да таго, што старшыня Белкаапсаюза Сідзько купіў і аформіў на дачку дом на Канарскіх астравах. Напэўна, у спадзяванні, што праваахоўныя органы там яго не дастануць. За адкаты выдавалі дазволы на будаўніча-мантажныя працы, за хабары ажыццяўлялі незаконную рэалізацыю нерухомасці і зямельных участкаў. За продаж будынка ў цэнтры Менска патрабавалі хабар аж у паўмільёна даляраў, пераплюнулі нават асуджанага раней намесніка Ладуцькі — Васільева», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

***

Нагадаем, што год таму, у ліпені 2013 г. было паведамлена, што КДБ падчас правядзення мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў будаўнічай галіне выяўлена і спынена супрацьпраўная дзейнасць групы асоб з ліку кіраўнікоў, супрацоўнікаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў (Белкаапсаюз) і прадстаўнікоў камерцыйных структур, якія займаліся вымагальніцтвам хабараў за прадастаўленне аб’ёмаў работ на аб’ектах спажыўкааперацыі, а таксама продаж інвестарам зямельных участкаў і аб’ектаў нерухомасці.

Памеры хабараў, якія патрабаваліся да перадачы за прадастаўленне магчымасці будаўніцтва і продажу нерухомасці, дасягалі $ 500 тыс. 

Пры перадачы чарговай часткі хабару затрыманыя старшыня Белкаапсаюза С.Сідзько, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва Белкаапсаюза Д.Калодзезны, намеснік начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Белкаапсаюза Э.Сізук, а таксама прадстаўнікі камерцыйных структур.

«У дачыненні да згаданых асобаў заведзена 5 крымінальных спраў па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных арт. 430 і 431 КК Рэспублікі Беларусь. Падазраваныя змешчаны ў СІЗА», — распавялі тады ў КДБ.

Каментары8

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць