Грамадства11

Беларусь супраць запрашэння МАГАТЭ да аналізу выбару пляцоўкі для Астравецкай АЭС

Беларусь спрабавала блакіраваць прапановы ЕС, прынятыя на нарадзе бакоў канвенцыі Эспаа Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, якія прадугледжвалі запрашэнне МАГАТЭ да супрацоўніцтва з Беларуссю для ацэнкі выбару пляцоўкі Астравецкай АЭС, а таксама вывучэння праектавання і эксплуатацыі станцыі.

Пра гэта БелаПАН паведаміла эколаг Таццяна Новікава, якая прадстаўляла на нарадзе грамадскае аб'яднанне «Экадом». 

Нарада бакоў канвенцыі Эспаа на сегменце высокага ўзроўню праходзіла ў Жэневе 2—5 чэрвеня. У ім, апрача афіцыйнай беларускай дэлегацыі, узялі ўдзел актывісты няўрадавых арганізацый «Экаклуб», «Экадом», Greenpeace, Green Network. 

У выніку з-за пазіцыі беларускай дэлегацыі ўпершыню за ўсю гісторыю канвенцыі Эспаа рашэнне нарады бакоў, што тычылася боку-ўдзельніка і ўтрымлівала спрэчныя для Беларусі прапановы ЕС, было прынята шляхам галасавання. Працэдура галасавання прадугледжана механізмамі прыняцця рашэнняў, аднак ніколі раней не прымянялася, бо ўсе пытанні вырашаліся кансенсусам, што з'яўляецца асноўным прынцыпам ААН. 

Кіраўнік афіцыйнай беларускай дэлегацыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіл Хвастоў настоіў на тым, каб галасаванне было тайным, а ў падліковую камісію ўвайшлі прадстаўнікі Расіі і СААЗ, якія не з'яўляюцца бакамі перамоўнага працэсу. Спецыяльна для працэдуры была пабудаваная імправізаваная скрыня і надрукаваныя бюлетэні. 

У выніку галасавання рашэнне было прынята са значнай перавагай галасоў не на карысць Беларусі — 31 супраць 4. Гэтая працэдура абавязвае Беларусь прызнаць і выканаць пункты, якія ёй не падабаюцца. 

«Вынік галасавання быў прадвызначаны, бо ў краін ЕС было больш як тры чвэрці галасоў, незалежна ад працэдуры галасавання. Беларусь у адзін вечар страціла імідж краіны, якая сур'ёзна ставіцца да сваіх абавязацельстваў», — так пракаментаваў сітуацыю эколаг Андрэй Андрусевіч. 

У сваю чаргу Таццяна Новікава мяркуе: прапановы ЕС былі настолькі мяккімі і нязначнымі, што радыкальныя паводзіны беларускай дэлегацыі не мелі пад сабой ніякіх падстаў. 

«Патрабаванне тайнага галасавання па пытаннях, адно з якіх Беларусь сама дзень таму лабіравала (прызнанне факта прыняцця канчатковага рашэння аб будаўніцтве Беларускай АЭС), а другое адпавядала штатнаму піяру беларускіх атамшчыкаў і было звязана з місіяй МАГАТЭ, мела дваякі вынік», — зазначыла яна ў каментарыі БелаПАН. 

«Маё глыбокае шкадаванне выклікае той факт, што афіцыйная Беларусь паказала сваю незгаворліваць і несур'ёзнасць, публічна перакрэсліўшы свае пазітыўныя дасягненні, якія раней праявіліся ў частковым выкананні рэкамендацый Камітэта і паляпшэння заканадаўства. Іншы вынік такіх паводзін — дыскрэдытацыя ідэі будаўніцтва АЭС на міжнародным узроўні, хутчэй, пазітыўны для Беларусі, паколькі рэалізацыю гэтага небяспечнага праекта трэба спыніць як мага раней», — падкрэсліла Новікава. 

Між тым Міхаіл Хвастоў аргументаваў дзеянні афіцыйнай дэлегацыі Беларусі тым, што яна не была гатова да змяненняў у праект рашэння, якое прапаноўвалася камітэтам па ажыццяўленні Канвенцыі Эспаа. У дакуменце выказвалася надзея на тое, што далейшы разбор здыме пытанні да Беларусі наконт невыканання Канвенцыі. 

Беларусь ратыфікавала канвенцыю Эспаа аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежавым кантэксце 10 лістапада 2005 года. 16 чэрвеня 2011-га Камітэт па ажыццяўленні канвенцыі Эспаа прыняў скаргу Літвы на Беларусь наконт невыканання Канвенцыі пры будаўніцтве АЭС. З 2009 года Камітэт вёў разбор па будаўніцтве Беларускай АЭС у адпаведнасці са скаргай украінскай грамадскай арганізацыі «Экаклуб».

Каментары1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць