Меркаванні2424

Заява Руху «За свабоду» з нагоды ўдзелу расейцаў у парадзе 3 Ліпеня

Рух «За Свабоду» выказвае рашучы пратэст супраць удзелу расійскіх вайскоўцаў ў парадзе 3 Ліпеня.

 Праз свае дзеянні ўлады Беларусі ганебна і папаўзліва робяць нашу краіну дзяржавай-марыянеткай і пляцоўкай для дэманстрацыі сілы расійскай ваеншчыны.

Запрашэнне расійскай арміі на парад у Мінску супярэчыць нейтральнаму статусу Беларусі, ставіць пад пагрозу стабільнасць і дабрабыт беларускага народу, пагражае рэгіянальнай бяспецы.

Расійскія сцягі і чорна-аранжавыя стужкі ў сённяшняй Еўропе і ва ўсім свеце атаясамліваюцца з агрэсіяй супраць суседняй з Беларуссю суверэннай дзяржавы — Украіны. Расійская парадная калона сёння можа значыць наўпроставую акупацыю заўтра. Гэта таксама вядзе да ўцягвання беларусаў у вайну супраць братэрскага ўкраінскага народа.

Нейтральная Беларусь павінна шанаваць сваё войска, захоўваць гістарычную памяць і памятаць урокі Другой Сусветнай вайны. А гэтыя ўрокі кажуць пра тое, што нельга гуляць у небяспечныя гульні з агрэсарам.

Рух «За Свабоду» дапускае ўдзел у парадах у нейтральнай Беларусі вайскоўцаў з іншых краінаў добрай волі.

Такія парады павінны ўмацоўваць рэгіянальную бяспеку і ўзаемапаразуменне. На іх варта запрашаць прадстаўнікоў усіх суседніх краінаў — Украіны, Польшчы, Латвіі, Літвы, Расіі, а таксама дзяржаваў антыгітлераўскай кааліцыі.

Мы ўсведамляем, што такія парады сёння немагчымыя ў аўтарытарнай напаўізаляванай ад цывілізаванага свету Беларусі. Таму мы падзяляем справядлівае абурэнне многіх беларусаў прысутнасцю расійскіх вайскоўцаў, тэхнікі і сімволікі на вуліцах сталіцы нашай краіны.

Рух «За Свабоду» заклікае грамадзянаў Беларусі памятаць пра ўрокі гісторыі і рабіць усё неабходнае, каб Беларусь стала нейтральнай дзяржавай, што будуе прыязныя адносіны з усімі суседзямі.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць