Меркаванні1818

Абагаўленне паразітаў — Сяргей Богдан крытыкуе Алеся Белага

Алесь Белы ў «Звяздзе» піша пра «цэ­лы ася­ро­дак бе­ла­ру­шчы­ны пры канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. пры ад­ным тыш­ке­ві­чаў­скім два­ры». «Гэ­та яго [графа Бэнэ­дыкта Ген­рыка Тыш­ке­віча, скарочана — БГТ], а так­са­ма яго сы­на, ін­ша­га Бэнэ­дык­та, служ­боў­ца­мі бы­лі Ста­ры Улас, баць­ка пісь­мен­ьні­ка Яд­ві­гі­на Ш. Ян Ля­віц­кі і баць­ка Кан­стан­цыі Буй­лы Ан­тон».

Стоп. Гэтыя людзі завуцца ну ніяк не «службоўцамі», бо былі яны прыслугай. БГТ аж так апекаваўся беларускай культурай, што трымаў Старога Ўласа за кухара, пасьля падвысіў да кухмістра і аканома. А як БГТ спрычыніўся да таго, каб Ядвігін Ш. ды Канстанцыя Буйла прыйшла ў беларускую літаратуру? Бацька першага быў аканомам, а другой — увогуле аб'ездчыкам.

Зьвяздоўскі аўтар наракае, ну што гэны Стары Ўлас складаў непатрэбныя вершыкі пра мужыкоў, а не занатоўваў рэцэпты графскіх страваў. «Нам ён па­кі­нуў збор­нік вер­шаў «Год бе­ла­ру­са» пра цяж­кую до­лю му­жыц­кую. Паз­ней та­кіх вер­шаў на­пі­шуць яшчэ не ад­ну ты­ся­чу та­моў (аж­но і ў ма­ку­ла­ту­ру іх ця­пер не бя­руць)»

Чаму ж, во нягоднік?! Ну, для пачатку варта ўзгадаць, што граф БГТ у адрозьненьне ад якога-небудзь эміра бухарскага паэтаў трымаў не на стыпэндыях ды падарункох, а калі не на стайні і хляве дык на кухні.

У адрозьненьне ад сяньняшняга зьвяздоўца, Стары Ўлас ведаў сапраўдны смак графскіх страваў — вынік уціску ды эксплюатацыі беларусаў, руіны Краю пасьля палянізацыі Княства. А таму і пісаў пра мужыкоў. Бачачы, як спляліся нацыянальны ды сацыяльны прыгнёт.

Графы Тышкевічы маюць да Беларусі ў часы Старога Ўласа дачыненьне выключна паразытычнае ды зьвязаныя з ёй адно геаграфічна. Лагойская калекцыя ды археалягічныя росшукі Яўстафія — дробнае адхіленьне ад выразнай пазыцыі, і наколькі нават той «руплівец нашай старасьвеччыны» бачыў каштоўнасьць у Беларусі як такой — пытаньне для мяне пакуль без адказу.

Сучасную Беларусь пры канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. будавалі ня графы з князямі. Яны свой цывілізацыйны ды гістарычны выбар зрабілі задоўга да таго — не на карысьць Беларусі як апрычонай палітычнай супольнасьці. Беларусь здабылі басякі, абдзёртыя тымі, каго сяньня ўсхваляе ўжо і дзяржаўны беларускі друк. Пачынала дробная шляхта, а ўрэшце сякую-такую, але дзяржаву збудавала тое, што Сяргей Дубавец называўшы быў у сваіх вострабрамскіх перадачах на амэрыканскім радыё «камбедаўскай гардыняй».

Прычым гаворка тут ня толькі пра БССР. Бясплённы праект БНР таксама ня графамі леплены, таму і ад сацыялізму недалёкі. Іронія лёсу — сяньня яго цягаюць як штандар якраз лібэралы.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У найбуйнейшы пакет санкцый ЕС за апошнія чатыры гады ўвайшлі НПЗ Беларусі і Расіі13

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Двое вайскоўцаў загінулі пры перакульванні МАЗа пад Асіповічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць