Музыка

Хадановіч па-беларуску пераспяваў культавага польскага барда

Выйшаў дыск «Муры».

Паэт Андрэй Хадановіч зрабіў пераклады песень Яцака Качмарскага і сам іх праспяваў.

Яцак Качмарскі (1957 — 2004) — культавы польскі бард часоў Салідарнасці. Дэбютаваў у 1970-х. Шырокую папулярнасць атрымаў як голас антыкамуністычнай апазіцыі. Пакінуў краіну, калі ў Польшчы ўвялі ваеннае становішча. Вярнуўся ў 1990-м. Але пасля зноў эміграваў, жыў у Аўстраліі. Памёр у Польшчы ад раку.

Качмарскі — аўтар соцень песень. Самыя вядомыя — «Mury», «Nasza klasa», «Oblawa», «Epitafium dla Włodzimierza Wysockiego», «Źródło».

На беларускі дыск «Муры» ўвайшлі 14 песень. Песню «Муры», між іншым, Андрэй Хадановіч выканаў на Плошчы-2010.

У запісе дыска прынялі ўдзел Вольга Падгайская, Віталь Эпаў — клавішы, Андрэй Еўдакімаў — гітара, Аляксандр Буцько — акардэон.

Да дыска прыкладаецца кніжачка, у якой надрукаваны тэксты песень па-беларуску і ў арыгінале.

«Наш клас», спявае Яцак Качмарскі.

 

«Наш клас» у выкананні Андрэя Хадановіча.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць