Культура1313

Пісьменніку Юрыю Станкевічу — 70 гадоў

Ён нарадзіўся 21 студзеня 1945 у Барысаве. Яго бацьку пасля вайны выслалі ў лагер за «ізмену родіне»: трапіў у нямецкі палон, збег, далучыўся да Беларускай самапомачы.

Станкевіч скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у барысаўскай газеце «Камуністычная праца», часопісах «Маладосць» і «Крыніца». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У савецкі час яго творы друкаваліся рэдка. Іх публікацыю часам спынялі за тое, што ў іх «мала грамадзянскасці», за «ачарненне нашай рэчаіснасці».

Культавым стаў раман Юрыя Станкевіча «Любіць ноч — права пацукоў», у якім аўтар паказаў праблему «прыхадняў», якія труцяць беларусаў наркотыкамі, уводзяць на нашай зямлі свае парадкі.

Пасля выхаду кнігі на аўтара пасыпаліся абвінавачванні ў расізме. Але менавіта гэты твор узняў яго на хвалю папулярнасці. Кніга застаецца ці не самай вядомай сярод твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Юрый Станкевіч таксама напісаў кнігі «Апладненне ёлупа», «Мільярд удараў», «П’яўка», «Шал» ды іншыя. Жыве ў Барысаве.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?5

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць