Культура5252

Беларускія літаратары пакідаюць ПЭН-цэнтр, нягледзячы на прабачэнні яго кіраўніцтва 

Беларускія пісьменнікі выходзяць са складу ПЭН-цэнтра, нягледзячы на прабачэнні кіраўніцтва арганізацыі за выказванні пра нібыта дыскрымінацыю рускамоўных аўтараў у Беларусі. 

Рашэнне аб выхадзе са складу гэтай арганізацыі ў інтэрв'ю БелаПАН пацвердзіў паэт, эсэіст і выдавец Алесь Аркуш. Ён таксама паведаміў, што з ПЭН-цэнтра выходзіць пісьменнік і журналіст Вінцэсь Мудроў. 

«Яшчэ летась мы з Вінцэсем Мудровым былі не зусім задаволеныя дзейнасцю арганізацыі, — сказаў Аркуш. — ПЭН-цэнтр павінен быць праваабарончай арганізацыяй, якая абараняе правы пісьменнікаў. Але апошнім часам ён ператварыўся ў нейкую кармушку, арганізацыю, дзе проста дзеляць гуманітарку, а не змагаюцца за пісьменнікаў, чым павінны былі найперш займацца. Навошта быць статыстам арганізацыі, якая дзейнічае не так, як павінна?» 

Знаходзіцца ў складзе ПЭН-цэнтра, паводле слоў літаратара, — значыць «даваць магчымасць яго кіраўніцтву рабіць усё што заўгодна», бо «з членамі арганізацыі ніхто не раіцца», не пытаецца іх меркавання па тым ці іншым пытанні. 

«Гаворыцца, што ў Беларусі ўшчамляюцца рускамоўныя пісьменнікі. А як жа беларускамоўныя, ім жа проста дыхаць няма чым — перакрылі кісларод, закрываюць кнігарні, а гэта шляхі рэалізацыі беларускамоўных кніг. Што гэта, калі не дыскрымінацыя?» — заявіў Аркуш. 

Ён лічыць, што калі ідэя пра дыскрымінацыю рускамоўных аўтараў у грамадстве возьме верх, то гэта «выльецца ў знішчэнне апошніх астраўкоў беларускасці». Аркуш таксама паведаміў, што разам з аднадумцамі мае намер аднавіць дзейнасць усіх структур літаратурнай супольнасці «Таварыства вольных літаратараў», вядомага з 1993 года. 

Выказванні пра дыскрымінацыю рускамоўных аўтараў не пакінулі абыякавымі таксама мастацтвазнаўца Сяргея Харэўскага, які заявіў пра свой выхад з арганізацыі, але потым успомніў, што фактычна ў ёй ужо даўно не стаіць. «Я ўспомніў, што фармальна я ўжо даўно не ў ПЭН, бо не пацвярджаў свой удзел ужо прыблізна 10 гадоў», — сказаў ён. 

Старшыня ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч, паводле яго меркавання, зрабіў правільна, папрасіўшы прабачэння і растлумачыўшы сваю пазіцыю. «Але гэты прыкры скандал выявіў, наколькі розныя ў нашым грамадстве ёсць меркаванні і наколькі небяспечная тэма моўных праблем», — адзначыў Харэўскі. 

«Я сябрую са шматлікімі калегамі, якія пішуць па-руску, мне блізкія пазіцыі паэта Строцава, рэжысёра Халезіна і іншых нашых рускіх сяброў. Але вось жа, як выявіла гэта сітуацыя, шмат ёсць людзей, якія лічаць, што іх вечна «дыскрымінуюць», з часоў БССР, у 1990-я. Да сённяшняга дня не могуць знайсці сабе спакою, пакуль канчаткова не затопчуць беларушчыну», — сказаў Харэўскі. 

Паводле яго слоў, «недарэчная памылка» выявіла, наколькі «грамадства расхваляванае, узбаламучанае і гатовае да любой стадыі канфлікту». 

«Так, мы жывём ва ўмовах моўных канвергенцый, мы амаль усе — двух-, трохмоўныя. І гэта, я лічу, трэба прымаць як дар, а не як праблему. І рабіць сваю справу — усім разам будаваць Беларусь», — сказаў гісторык. 

Раней з-за гэтага скандалу арганізацыю пакінуў журналіст і пісьменнік Сяргей Дубавец. 

Каментары52

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць