Навука і тэхналогіі

Microsoft выпусціла для тэставання замену Internet Explorer

У новай зборцы Windows 10 Technical Preview можна азнаёміцца з Project Spartan.

Прэзентацыя Project Spartan. Фота: Microsoft

Карпарацыя Microsoft прадставіла новую тэставую зборку сваёй наступнай аперацыйнай сістэмы Windows 10. У яе склад увайшоў Project Spartan — браўзер, што прыйдзе на замену Internet Explorer.

Асобна ад Windows 10 паспрабаваць Project Sparnat не атрымаецца — толькі ў складзе Windows 10 Technical Preview.

Project Spartan зараз далёкі ад фінальнай версіі, але яго асноўныя прынцыпы ўжо можна ацаніць. Браўзер мае мінімалістычны інтэрфейс, спрошчаны рэжым чытання, падтрымку галасавога памочніка Cortana.

Важная «фішка» браўзера, кросплатформавасць (то бок дасяжнасць адначасова на смартфонах, планшэтах і настольных камп’ютарах) будзе дасягнутая толькі ў фінальнай версіі Windows 10. Версія для азнаямлення дае магчымасць скарыстацца Project Spartan толькі на настольных камп’ютарах і ноўтбуках.

***

Project Spartan — не фінальная назва «забойцы IE». Па чутках, канчатковая назва будзе ўтрымліваць брэнд Microsoft і простае слова — атрымаецца нешта накшталт «Microsoft Browser».

Чытайце таксама: Microsoft прэзентавала новыя магчымасці Windows 10, замену Internet Explorer і галаграфічныя акуляры

Новы браўзер не «заб’е» Internet Explorer. Стары браўзер застанецца ў карпаратыўных зборках Windows дзеля забеспячэння адваротнай сумяшчальнасці. Тым не меней, Project Spartan мае выцесніць шматпакутны брэнд Internet Explorer, «абяліць» рэпутацыю якога ў Microsoft так і не выйшла.

Каментары

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана2

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму21

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна5

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя2

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?12

Ад Прыпяці да Каўказа. Як сям’я з-пад Мінска падарожнічае на кэмперы

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей28

Францыя ўрэгулявала 400‑гадовую тэрытарыяльную спрэчку з Нідэрландамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць